Ƶ ƶ — літара лацінскага алфавіта, створаная шляхам дабаўлення гарызантальнай лініі ў сярэдзіне літары Z або z. Прысутнічае ў алфавіце вельмі рэдка. За кароткі перыяд яна была ўведзена ў татарскі алфавіт ў першай палове дваццатага стагоддзя. У цяперашні час у лацінскім напісанні выкарыстоўваецца ў чачэнскай мове і абазначае гук [ʒ].

Немцы, чэхі, італьянцы часта выкарыстоўваюць у пісьмовым выглядзе рукапісную літару Z. Гэта дазваляе адрозніваць лічбу 2 ад літары Z.

Кадаванне правіць

Літара HTML Юнікод
Ƶ Ƶ U+01B5
ƶ ƶ U+01B6