Ёна Лі
Ёна Лі (швед. Jonna Lee, поўнае імя Ёна Эмілі Лі Нільсан (швед. Jonna Emily Lee Nilson), нар. 3 кастрычніка 1981, Лінчэпінг) — шведская спявачка і аўтар-выканаўца з Лінчэпінга. Жыве і працуе ў Лондане і Стакгольме, заснавальнік і галоўны удзельнік шведскага аўдыёвізуальнага праекта iamamiwhoami.
Ёна Лі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1981[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтарка-кампазітар, спявачка, музыкант, рэжысёр музычных кліпаў, музычны прадзюсар, кінапрадзюсар, сцэнарыст |
Інструменты | гітара, фартэпіяна, сінтэзатар, піяніна[d], ударныя музычныя інструменты і вакал[d] |
Жанры | independent music[d], поп-музыка, электронная музыка, сінці-поп і альтэрнатыўны рок |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
ionnalee.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 3 кастрычніка 1981 года ў Лінчэпінгу і вырасла ў невялікай шведскай вёсцы разам з маці. Ужо з ранняга ўзросту Ёна паказала сябе музычна адораным дзіцем.
У падлеткавым узросце з’яжджае ў Лондан шукаць для сябе працу на музычнай ніве. Дэбютуе ў музычным бізнэсе ва ўзросце 17-ці гадоў, калі дуэт, у якім яна ўдзельнічала, выпусціў свой першы альбом. Аднак Лі неўзабаве пакідае дуэт, каб пачаць сольную кар’еру, навучыўшыся граць яшчэ на некалькіх інструментах, якіх было б дастаткова для таго, каб ажыццявіць яе творчыя планы ў жыццё.
Пазней Лі пераязджае назад у Швецыю, у Стакгольм, дзе становіцца часткай мясцовай стакгольмскай андэрграўнднай інды-сцэны, пры гэтым захоўваючы кантакты з Лонданам. У Стакгольме Лі пачала пісаць сваю ўласную музыку, якую яна распаўсюджвала праз свой вэб-сайт, пакуль не падпісала вясной 2007 года кантракт са шведскім індзі-лэйблам Razzia Records. У 2007—2009 гг. на гэтым лэйбле яна выпусціла два сваіх альбома, аднак пазней рассталася з ім, заснаваўшы свой незалежны лэйбл To Whom It May Concern ў 2010 годзе.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёна Лі
- ↑ а б Nilsson, Jonna Emily // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.