Ёнбён (кар. 녕변군, 寧邊郡, старая назва — Вічжу) — павет у КНДР, уваходзіць у склад правінцыі Пхёнан-Пукто, размешчаны ў яе паўднёвай частцы.

Ёнбён
Краіна
Статус павет (кун)
Уваходзіць у
Насельніцтва
  • 113 852 чал. (2008)[1]
Плошча
  • 504 км²
Ёнбён на карце
Часавы пояс UTC+9

Геаграфія правіць

На поўначы павет мяжуе з паветам Пакчхон гэтай жа правінцыі, на захадзе — з паветам Тхэчхон, на поўдні ад яго знаходзіцца правінцыя Пхёнан-Намдо. Прыродны ландшафт ўяўляе сабой пераважна гарыстую мясцовасць. Найвышэйшы пункт павета — Хянджок-сан у паўночнай яго частцы (향적산, 香積山, 805 м). Лясныя масівы — у першую чаргу хваёвыя, каштанавыя і дубовыя — займаюць 51 % тэрыторыі.

Клімат і эканоміка правіць

Клімат — умерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература на тэрыторыі павета + 8,4 °C, у студзені яна апускаецца да −10,4 °C і ў жніўні можа падымацца да +23,7 °C. Клімат даволі вільготны, гадавая колькасць ападкаў складае прыблізна 1400 мм. Летам ідуць моцныя дажджы.

Здабыўная прамысловасць на тэрыторыі Ёнбёна распрацоўвае радовішча золата і графіту, а таксама сыравіны для керамічнай індустрыі. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца 40 % ад агульнай плошчы. Тут вырошчваюцца бабы, тытунь і кукуруза. Павет Ёнбён з’яўляецца буйным цэнтрам шаўкаводства ў Карэі. Працуюць таксама прадпрыемствы тэкстыльнай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На тэрыторыі павета Ёнбён знаходзіцца ядзерны навукова-даследчы цэнтр у Ёнбёне.

Славутасці правіць

На тэрыторыі Ёнбёна знаходзяцца руіны некалькіх храмаў і крэпасцей — Чхонджуса (천주사, 天柱寺), Соунса (서운사, 棲雲寺 або 西雲寺), Чхаронсан (철옹성, 鐵甕城), якія адносяцца да эпохі дынастыі Каро. Маляўнічы горны перавал Яксандон, знакаміты сваімі лячэбнымі травамі, тэрмальнымі крыніцамі і вадаспадамі, якія знаходзіцца за 2 км на захад ад павятовага горада Ёнбён.

У Ёнбёне захаваліся будыйскія храмы Соунса (1345 года) і Чхонджуса (1684 года), якія з’яўляюцца выдатнымі помнікамі карэйскай сярэднявечнай архітэктуры.

Спасылкі правіць

  1. 2008 North Korean census