Ёхана Сігюрдардоцір

Ёхана Сігюрдардоцір (ісл.: Jóhanna Sigurðardóttir [jouːhanːa 'sɪːɣʏrðartouhtɪr], 4 кастрычніка 1942) — ісландскі палітычны дзеяч.

Ёхана Сігюрдардоцір
ісл.: Jóhanna Sigurðardóttir
прэм’ер-міністр Ісландыі
1 лютага 2009 — 23 мая 2013
Папярэднік Гейр Хордэ
Пераемнік Сігмундур Давід Гунлаўгсан
міністр сацыяльных спраў Ісландыі[d]
24 мая 2007 — 31 снежня 2007
Папярэднік Magnús Stefánsson[d]
Дэпутат альтынга[d]
25 красавіка 2009 — 27 красавіка 2013
Дэпутат альтынга[d]
12 мая 2007 — 25 красавіка 2009
міністр сацыяльных спраў Ісландыі[d]
10 кастрычніка 1987 — 24 чэрвеня 1994
Папярэднік Alexander Stefánsson[d]
Пераемнік Guðmundur Árni Stefánsson[d]
міністр сацыяльнага забеспячэння Ісландыі[d]
1 студзеня 2008 — 1 лютага 2009
Пераемнік Ásta Ragnheiður Jóhannesdóttir[d]
Нараджэнне 4 кастрычніка 1942(1942-10-04)[1][2] (81 год)
Муж Jónína Leósdóttir[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, сцюард
Сайт althingi.is/johanna/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняя біяграфія правіць

Нарадзілася ў Рэйк'явіку, скончыла Камерцыйны каледж у 1960. Доўгі час працавала сцюардэсай на ісландскіх авіялініях, а пазней у якасці офіснага працаўніка гэтых жа авіяліній. Прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. У 1978 упершыню абраная дэпутататам альтынга ў якасці сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. З таго часу нязменна абіралася на ўсіх наступных перавыбарах парламента ў 1979, і 1983—1984 гг. Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1984—1993 гг. Неаднаразова займала пасаду міністра сацыяльнага забеспячэння ў разнастайных кабінетах у 1987—1994 гг.

Прэм’ер-міністр Ісландыі правіць

1 лютага 2009 Сігюрдардоцір узначаліла часовае кіраўніцтва краіны з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў і зялёных.

На пярэдадні выбараў Сігюрдардоцір была абраная 28 сакавіка 2009 лідарам партыі «Сацыял-дэмакратычны альянс».

Ёхана Сігюрдардоцір стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які адкрыта абвясціў пра сваю гомасексуальную арыентацыю.

Зноскі

  1. Johanna Sigurdardottir // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jóhanna Sigurðardóttir // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі правіць