Іаган-Вільгельм (курфюрст Пфальца)

Іаган Вільгельм Пфальцкі (ням.: Johann Wilhelm von der Pfalz; 19 красавіка 1658, Дзюсельдорф — 8 чэрвеня 1716, Дзюсельдорф) — пфальцграф-курфюрст Пфальца і пфальцграф-герцаг Пфальц-Нойбурга з 1690 года, герцаг Юліха і Берга пад імем Іаган-Вільгельм II з 1679 года, паходзіў з малодшай, Нойбургскай лініі роду Вітэльсбахаў. Скарбнік Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Іаган-Вільгельм
ням.: Johann Wilhelm von der Pfalz
Нараджэнне 19 красавіка 1658(1658-04-19)
Смерць 8 чэрвеня 1716(1716-06-08)[2] (58 гадоў)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Філіп Вільгельм Пфальцкі[d][3]
Маці Лізавета Амалія Гесэн-Дармштацкая[d][3]
Жонка Марыя Ганна Ёзэфа Аўстрыйская[d][4] і Ганна Марыя Луіза Медычы[d][4]
Дзеці NN von der Platz[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, калекцыянер мастацтва
Узнагароды
ордэн Святога Губерта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Помнік Іагану-Вільгельму ў Кёльне

Біяграфія правіць

Бацькамі Іагана-Вільгельма былі курфюрст Філіп-Вільгельм Пфальцкі і Елізавета Амалія Гесэн-Дармштацкая. Выхаваннем яго займаліся езуіты.

2 верасня 1690 года Іаган-Вільгельм атрымлівае ў спадчыну бацькаўскі трон курфюрста. Кіраванне над Юліхам і Бергам бацька яму перадаў яшчэ на дзесяцігоддзе раней.

З-за таго, што ў выніку вайны за Пфальцкую спадчыну яго сталіца Гайдэльберг была разбурана, рэзідэнцыяй Іагана Вільгельма стаў Дзюсельдорфскі замак (Дзюсельдорф быў цэнтрам герцагства Берг). Малады курфюрст, якія звыкся жыць марнатраўна, за 300 000 гульдэнаў заклаў Вюрцбург, які належаў яму. Пасля зканчэння ў 1697 годзе вайны за Пфальцкую спадчыну Іаган-Вільгельм дамогся вяртання яму занятых французскімі войскамі пфальцкіх тэрыторый.

На працягу вайны за Іспанскую спадчыну ён таксама здолеў вярнуць некаторыя ранейшыя тэрыторыі Курпфальца — Верхні Пфальц і графства Кам (ізноў уваходзілі ў склад курфюрства ў 1707—1714 гады).

Дбайны каталік, Іаган-Вільгельм быў малапапулярны ў Пфальцы, дзе пражывала шмат пратэстантаў, і аддаваў перавагу праводзіць час у сваіх паўночных уладаннях, у Юліху і Бергу (асабліва ў Дзюсельдорфе). Тут ён будуе пышныя палацы Бенсберг і Шветцынген, а таксама распачынае перабудову дзюсельдорфскай рэзідэнцыі.

Іаган-Вільгельм заахвочваў мастацтвы, ён з'яўляецца заснавальнікам дзюсельдорфскай карціннай галерэі, для якой набываў палотны П. П. Рубенса. Прыдворным мастаком курфюрста быў Ян Франс ван Дувен. 29 верасня 1708 года курфюрст аднавіў дзеянне ордэна Губерта.

Быў пахаваны ў цэрквы Св. Андрэя ў Дзюсельдорфе. Пасля яго смерці курфюстам Пфальца стаў яго малодшы брат Карл Філіп.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 20 ліпеня 2022.
  2. RKDartists
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • Leo Mülfarth: Johann Wilhelm von der Pfalz-Neuburg und die jülich-bergischen Landstände 1679—1716, Köln 1963.
  • Otto Wirtz: Jan Wellem — Geliebter Verschwender. Erfurt 2004, ISBN 3-89702-665-1