Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах

Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах (ням.: Johann Bernhard Fischer von Erlach; 20 ліпеня 1656, Грац — 5 красавіка 1723, Вена) — аўстрыйскі архітэктар, заснавальнік і вядучы майстар габсбургскага барока. Родапачынальнік архітэктарскай дынастыі Фішэраў фон Эрлахаў.

Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах
Дата нараджэння 20 ліпеня 1656(1656-07-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1723(1723-04-05)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Joseph Emanuel Fischer von Erlach[d]
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вена, Прага, Зальцбург, Грац
Архітэктурны стыль барока
Найважнейшыя пабудовы палац Шонбрун
Зімовы палац Яўгенія Савойскага
палац Клам-Галасаў  (англ.)
маўзалей  (ням.) Фердынанда II
Горадабудаўнічыя праекты перапланоўка Зальцбурга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Родам з Штырыі, Іаган Бернхард Фішэр вучыўся ў Рыме ў Карла Фантана. Па вяртанні ў Вену займаўся аднаўленнем рэзідэнцый вяльможаў, разбураных падчас нашэсця турак. Распрацаваў характэрны тып цэнтральнаеўрапейскага барочнага палаца. Атрымаў у 1696 годзе дваранства (з даданнем да прозвішча ўдакладнення «фон Эрлах») і пасаду прыдворнага архітэктара, якую захоўваў пры трох імператарах.

 
Карлскірхэ ў Вене

Сярод найбольш важных праектаў Эрлаха — імператарскі палац Шонбрун, Зімовы палац Яўгена Савойскага, палац Клам-Галасаў  (англ.) у Празе, маўзалей  (ням.) Фердынанда II у Грацы, будынак манежа ў Хофбургу і шэраг барочных цэркваў у Зальцбургу, перапланоўкай якога ён займаўся.

Выніковы праект Фішэра фон Эрлаха — Карлскірхэ у Вене — носіць падкрэслена эклектычны характар, з размешчанымі па баках франтона калонамі, якія ў чымсьці падобны да мінарэтаў. Незадоўга да смерці Фішэр-фон-Эрлах апублікаваў першы ў сваім родзе архітэктурны атлас, у якім былі прайграны і супастаўлены выбітныя збудаванні розных эпох і краін, ад егіпецкіх пірамід да кітайскіх пагад.

Зноскі

  1. а б Johann Bernhard Fischer von Erlach // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johann Bernhard Fischer von Erlach // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Фишер фон Эрлах Иоганн Бернхард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі правіць