Іаган Непамук Гумель

Іаган (Ян) Непамук Гу́мель (ням.: Johann Nepomuk Hummel або Jan Nepomuk Hummel; 14 лістапада 1778, Браціслава17 кастрычніка 1837, Веймар) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз (чэх па нацыянальнасці).

Іаган Непамук Гумель
Johann Nepomuk Hummel
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 лістапада 1778(1778-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1837(1837-10-17) (58 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Вольфганг Амадэй Моцарт, Муцыа Клеменці, Франц Іозеф Гайдн, Johann Georg Albrechtsberger[d], Hiller[d] і Антоніа Сальеры
Прафесіі кампазітар, піяніст, дырыжор, педагог
Інструменты гітара і фартэпіяна
Жанры опера і сардана[5]
Выхаванцы Charles Zeuner[d], Adolf von Henselt[d] і Карл Чэрні
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Гумель нарадзіўся 14 лістапада 1778 года ў Прэсбургу (цяпер Браціслава). Ужо ў тры гады ў будучага кампазітара выявіліся музычныя здольнасці, а ў пяць у падарунак ад бацькі ён атрымаў сваё першае маленькае фартэпіяна, якое захоўваў да самай смерці.

У 1786—1788 гадах Гумель — вучань В. А. Моцарта. З 1793 па 1816 год жыве ў Вене. Бярэ ўрокі кантрапункта ў Іагана Георга Альбрэхтсбергера — аднаго з настаўнікаў Бетховена, займаецца спевамі ў Антоніо Сальеры.

Прыдворны капельмайстар у Айзенштаце, Штутгарце, Веймары. Як піяніст-віртуоз выступаў у многіх краінах Еўропы.

Творчасць правіць

Лёгкі, бліскучы стыль Гумеля-піяніста ўласцівы і яго творам для фартэпіяна (7 канцэртаў з аркестрам, фантазія для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянныя санаты, у т.л. ў 4 рукі, варыяцыі, капрычыо, ронда, эцюды). Сярод іншых твораў: 9 опер, 5 балетаў, кантаты, месы, камерна-інструментальныя творы. Сярод вучняў: Ф. Гілер, К. Чэрні, А. Гензельт і інш. Аўтар музычна-тэарэтычных прац.

Зноскі

  1. Гуммель Иоганн Непомук // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Hummel, Johann Nepomuk // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 9. — S. 419.
  5. https://www.musicsperlacobla.cat/compositor.php?autor_id=2397

Літаратура правіць

Спасылкі правіць