Іаган Фрыдрых Струэнзэ

Іаган Фрыдрых Струэнзэ, таксама Іаган Фрэдэрык Стру́энсе[4] (ням.: Johann Friedrich Struensee; 5 жніўня 1737 — 28 красавіка 1772) — дацкі дзяржаўны дзеяч, немец па паходжанні і выхаванні, фаварыт каралевы Караліны Мацільды, арганізатар рэформаў у духу Асветніцтва. Граф (1771)[4].

Іаган Фрыдрых Струэнзэ
дацк.: Johann Friis Struensee
Нараджэнне 5 жніўня 1737(1737-08-05)[1][2][…]
Смерць 28 красавіка 1772(1772-04-28)[1][2][…] (34 гады)
Бацька Adam Struensee[d][3]
Маці Maria Dorothea Carl[d][3]
Дзеці Луіза Аўгуста Дацкая[d]
Веравызнанне атэізм
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Mathildeordenen
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Гале (Германія). З 1768 года ўрач і фактычны дарадца караля Крысціяна VII[4]. Пасля адстаўкі міністра замежных спраў Даніі ў 1770 годзе сканцэнтраваў у сваіх руках дзяржаўную ўладу. У 1771 годзе — тайны кабінет-міністр[4]. Арыштаваны ў выніку палацавага перавароту ў ноч 17 студзеня 1772 года[4]. Пакараны смерцю.

Рэформы правіць

Струэнзэ было дадзена паўнамоцтва выдаваць ад імя караля ўказы і рэскрыпты, нібыта перададзеныя яму каралём вусна; указы гэтыя змацоўваліся пячаткай тайнага каралеўскага кабінета, кіраўніком якога быў сам Струэнзэ, і мелі сілу ўказаў, змацаваных подпісам караля. Атрымаўшы такую ​​нечуваную ўладу, Струэнзэ пачаў кіраваць краінай. У два гады яго кіравання ім было намечана і збольшага праведзена да 600 больш ці менш буйных дзяржаўных мерапрыемстваў.

Рэформы гэтыя зводзіліся да наступнага: свабоды друку, дасягнуць у дзейнасці вышэйшых органаў урадавай ўлады большай хуткасці, парадку і прастаты, устанаўленню цвёрдага дзяржаўнага бюджэту, упарадкавання дзяржаўных фінансаў, паляпшэння судаводства, адмены катаванняў, знішчэння заступніцкай сістэмы, падняцця земляробства, у сувязі з паляпшэннем становішча сялян, замена натуральных павіннасцяў грашовымі, пералічэння некаторых даходаў (як зундская пошліна) з каралеўскіх ў дзяржаўныя, абмежаванне празмернай раздачы ордэнскіх знакаў і тытулаў, роўнасць правоў грамадзян (у прыватнасці, роўнасць байструкоў і законных дзяцей), адмена шматлікіх прэрагатыў дваранства. Многія рэформы Струэнзэ засноўваліся на здаровых, разумных пачатках, іншыя былі заўчасныя, некаторыя прыняты занадта неабдумана.

Пасля арышту і пакарання смерцю Струэнзэ яго рэформы былі скасаваны[4].

Заўвагі правіць

  1. а б Johann Friedrich Struensee // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Count Johann Friedrich Struensee // The Peerage
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б в г д е БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць