Іакаста (Эпікаста; стар.-грэч.: Ἰοκάστη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі царыца Фіваў, дачка Менекея і сястра Крэонта (альбо дачка Крэонта). Жонка Лая і маці Эдыпа, пасля гібелі Лая — жонка Эдыпа.

Іакаста. Мініяцюра з рукапіснай кнігі Бакача Пра знакамітых жанчын, XV—XVI стст.

Не ведаючы пра лёс свайго сына Эдыпа, якога немаўляткам пакінула па загадзе Лая на гары Кіферон, выйшла замуж за Эдыпа, які па сканчэнні шматлікіх гадоў прыйшоў у Фівы з Карынфа і вызваліў жыхароў Фіваў ад Сфінкса, маці Антыгоны, Ісмены, Этэокла і Палініка (бацька — Эдып).

Калі стала вядома яе сваяцтва з Эдыпам, павесілася або кінулася на меч. У Стэсіхора згадваецца як жывая пасля адрачэння Эдыпа.