Іакастэ (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Іакастэ, спадарожнік)

Іакастэ (ад стар.-грэч.: Ἰοκάστη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXVII.

Іакастэ
спадарожнік Юпітэра
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d]
Дата адкрыцця 23 лістапада 2000
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 20 722 584 км[1]
Эксцэнтрысітэт 0,216°
Перыяд абарачэння 631,5 дзён
Нахіл арбіты 147°
(экліптыка)
146°
(экватара на Юпітэр)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 5 км
Маса 1,9×1014 кг
Шчыльнасць 2,6 г/см³
Альбеда 0,04
Атмасфера няма

Адкрыццё правіць

Быў выяўлены 23 лістапада 2000 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 3. У кастрычніку 2002 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар персанажа грэчаскай міфалогіі Іакасты.

Арбіта правіць

Іакастэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.269.000 км за 631 дзень і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,216. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 149,4 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі правіць

Дыяметр Іакастэ складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Вельмі цёмная паверхня, альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,8 m.

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.