Іаланда Балаш (рум.: Iolanda Balaș, пасля замужжа — Іаланда Сётэр, 12 снежня 1936, Тымішаара, Каралеўства Румынія — 11 сакавіка 2016, Бухарэст, Румынія) — румынская лёгкаатлетка, першая ў гісторыі двухразовая алімпійская чэмпіёнка па скачках у вышыню (як сярод жанчын, так і сярод мужчын), шматразовая рэкардсменка свету. Лічыцца адной з лепшых спартсменак у гісторыі гэтага віду лёгкай атлетыкі.

Іаланда Балаш
рум.: Iolanda Balaș
Род дзейнасці лёгкаатлетка, скакун у вышыню
Дата нараджэння 12 снежня 1936(1936-12-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 2016(2016-03-11)[3][1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Лацінская Царква
Муж Ioan Soter[d]
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акрамя таго, што Балаш — першая ў гісторыі, хто выйграў 2 алімпійскія золата ў скачках у вышыню (пасля яе гэта ўдалося толькі немцы Ульрыке Мейфарт у 1972 і 1984), Іаланда адзіная прадстаўніца Румыніі (як сярод жанчын, так і мужчын), хто паднімаўся на алімпійскі пастамент у гэтым відзе лёгкай атлетыкі.

14 сусветных рэкордаў правіць

Свой першы сусветны рэкорд Балаш устанавіла ў 19-гадовым узросце ў ліпені 1956 года ў Бухарэсце — 1 м 75 см. У чэрвені 1958 года Балаш устанавіла планку сусветнага рэкорду на вышыні 1 м 78 см і за наступныя 3 гады яна яшчэ 11 разоў устанаўлівала сусветныя рэкорды. . У ліпені 1961 года ў Сафіі Балаш устанавіла свой апошні сусветны рэкорд — 1 м 91 см. Гэта дасягненне пратрымалася больш за 10 гадоў і было перавышана на 1 см толькі ў верасні 1971 года аўстрыйкай Ілонай Гузенбаўэр, якая скакала спосабам «перакідны».

Агулам на рахунку Іаланды ў 1956—61 гадах было 14 сусветных рэкордаў. Ніхто са скакуноў у вышыню, акрамя Балаш, не здолеў устанавіць больш за 7 сусветных рэкордаў: у мужчын лепшае дасягненне на рахунку Валерыя Брумеля (6 рэкордаў), у жанчын — Розмары Акерман (7 рэкордаў).

Іаланда Балаш скакала састарэлым спосабам «нажніцы», распрацаванай ёй разнавіднасцю. На Алімпійскіх гульнях 1960 года з вынікам 185 см яна абышла бліжэйшую саперніцу на 14 см.

Балаш за 5 гадоў падняла планку сусветнага рэкорду на 16 см. Пасля яе апошняга дасягнення за наступнае паўстагоддзе сусветны рэкорд быў павялічаны толькі на 18 см.

Зноскі