Іанізацыйная камера

Іанізацыйная камера — прылада, газанапоўнены датчык, прызначаны для вымярэння ўзроўню іанізуючага выпраменьвання.

Вымярэнне ўзроўню выпраменьвання адбываецца шляхам вымярэння ўзроўню іанізацыі газу ў працоўным аб'ёме камеры, які знаходзіцца паміж двума электродамі. Паміж электродамі ствараецца рознасць патэнцыялаў. Пры наяўнасці іонаў у газе паміж электродамі ўзнікае іонны ток, які можа быць вымераны. Ток пры іншых роўных умовах прапарцыйны хуткасці ўзнікнення іонаў і, адпаведна, магутнасці дозы апраменьвання.

У шырокім сэнсе да іанізацыйнай камеры адносяць таксама прапарцыйныя лічыльнікі і лічыльнікі Гейгера-Мюлера.

Гл.таксама правіць

Літаратура правіць