Іані́чнае мо́ра: цэнтральная частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі і астравамі Крыт і Сіцылія. На поўначы пралівам Атранта злучаецца з Адрыятычным морам, на захадзе — Месінскім пралівам з Тырэнскім морам. Амывае берага Італіі, Албаніі і Грэцыі.

Іанічнае мора

Від на ўзбярэжжа Албаніі і Грэцыі з вострава Корфу
Размяшчэнне Міжземнамор'е
Плошча 169 тыс. км²
Найбольшая глыбіня 5121 м
Сярэдняя глыбіня 2083 м

Плошча 169 тыс. км². Глыбіня да 5121 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 25—26 °C, зімой (люты) — 13—15 °C. Салёнасць 37—38 . Прылівы паўсуткавыя, да 0,4 м, згонна-нагонныя ваганні узроўню вады ля берагу да 1,2 м. Берагі моцна парэзаныя, буйныя залівы — Патраікос, Карынфскі, Таранта. Уздоўж усходняга берагу — Іанічныя астравы.

Асноўныя порты і ВМБ: Патры, Керкіра, Карынф (усе — Грэцыя), Таранта, Рэджа-ды-Калабрыя, Месіна, Катанія, Аўгуста (усе — Італія).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі правіць