Іасеміцкая даліна

Іасеміцкая даліна — сусветна вядомая маляўнічая даліна, ледавіковага паходжання ў гарах Сьера-Невада (штат Каліфорнія, ЗША). Цэнтральнае месца Нацыянальнага парка Іасеміці, прываблівае турыстаў з усяго свету. Уздоўж яе працякае рака Мерсед.

Карта Іасеміцкай даліны

Даўжыня каля 11 кіламетраў, шырыня 800—1600 метраў, глыбіня да 1500 метраў. Стромкія схілы складзены з гранітаў. Густыя хваёвыя лясы.

Назва паходзіць ад тэрытарыяльнай групы індзейцаў-ёкутаў, што насялялі бліжнія землі да прыходу еўрапейцаў.

Літаратура правіць