Іаіль Труцэвіч (? — 1654) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, друкар, пісьменнік.

Іаіль Труцэвіч
Асабістыя звесткі
Месца нараджэння
Дата смерці 1654
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Нарадзіўся і правёў дзяцінства і юнацтва, відаць, у Магілёве, дзе, магчыма, атрымаў і адукацыю. У 2-ой чвэрці XVII стагоддзя ён быў членам Магілёўскага Богаяўленскага брацтва і ўдзельнічаў у яго рэлігійнай і асветніцкай дзейнасці як ігумен Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (Орша). У Магілёве, верагодна, пазнаёміўся з беларускім друкаром і асветнікам Спірыдонам Собалем.

У пачатку 1630-х гадоў прымаў удзел у заснаванні Куцеінскай друкарні, з сярэдзіны 1630х гадоў стаў яе кіраўніком. Тут было надрукавана 14 кніг, прызначаных для брацтваў, літургій, свецкага чытання. Распраўсюджваліся гэтыя кнігі таксама на Украіне, у Літве, Расіі. Да большасці нелітургічных выданняў Іаіль напісаў прадмовы на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Пад яго рэдакцыяй выйшлі «Лексіконь славенаросскій, імён толькованіе» П.Бярынды (1653), «Трефологіонь» (1647) і інш. Ён быў прыхільнікам грамадскапалітычных і культурных сувязей з Княствам Маскоўскім. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 гг. Труцэвіч садзейнічаў добраахвотнай здачы Магілёва рускім войскам (1654). Памёр падчас перавозу Куцеінскай друкарні ў Іверскі Валдайскі манастыр (пад Вялікім Ноўгарадам).