Абу Алі аль-Хасан ібн аль-Хайсам аль-Басры (965, Басра — 1039, Каір) — вялікі арабскі вучоны-універсал. У сярэдневяковай Еўропе згадваўся пад лацінізаваным імем Альгазен.

Абу Алі ал-Хасан ібн ал-Хайсам ал-Басры
араб. أبو علي الحسن بن الحسن بن الهيثم‎‎, англ.: Abu Ali Hasan Ibn Al-Haytham
Ібн ал-Хайсам, як ён намаляваны на іракскай банкноце 1982 г.
Ібн ал-Хайсам, як ён намаляваны на іракскай банкноце 1982 г.
Дата нараджэння каля 965[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1039[3][2][…]
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык, фізік, філосаф, астраном, вынаходнік, астролаг, інжынер
Навуковая сфера фізіка
Вядомыя вучні Al-Mubashshir ibn Fātik[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дзякуючы сваім выдатным здольнасцям займаў у роднай Басры пасаду візіра, аднак любоў да навукі заахвоціла яго пакінуць гэту пасаду і заняцца толькі навукай. Калі да егіпецкага халіфа аль-Хакіма дайшлі чуткі пра тое, што Ібн аль-Хайсам склаў праект рэгулявання вод Ніла шляхам пабудовы плаціны ніжэй Асуана, ён запрасіў вучонага ў Егіпет. Аднак на месцы Ібн аль-Хайсам пераканаўся ў немагчымасці ажыццяўлення гэтага праекта пры тэхнічных сродках таго часу. Даведаўшыся пра гэта, халіф разгневаўся на вучонага, узяў яго пад дамашні арышт і канфіскаваў маёмасць. Каб захаваць жыццё Ібн аль-Хайсам быў вымушаны сімуляваць вар'яцтва да самай смерці аль-Хакіма. Пры яго пераемніку ён атрымаў свабоду і жыў у пашане ў Каіры да самай смерці.

У спісе ўрачоў, прыведзеным у сірыйца Ібн Абі Усайбі, згадваюцца 92 сачыненні Ібн аль-Хайсама, з іх 89 прысвечаны матэматыцы, астраноміі, оптыцы і механіцы. Ібн аль-Хайсам спалучаў у сваіх навуковых занятках эксперыменты са строгімі матэматычнымі доказамі. Нярэдка яго называюць «бацькам оптыкі».

У гонар вучонага названы кратар на Месяцы.

Оптыка правіць

Ібн аль-Хайсаму належыць фундаментальная праца па оптыцы — «Кніга оптыкі» у 7 кнігах.

У галіне фізіялагічнай оптыкі ён дае апісанне будовы вока, паводле прац старажытнагрэчаскага вучонага Галена, і на доследнай аснове даказвае няслушнасць поглядаў Платона і Еўкліда пра святло як пра промні, якія выпускаюцца вокам і «абмацваюць» прадметы. Ібн аль-Хайсам прапанаваў уласную тэорыю, згодна з якой «натуральнае святло і каляровыя прамяні ўплываюць на вока», а «візуальны вобраз атрымліваецца пры дапамозе прамянёў, якія выпускаюць бачныя целы». Ён жа даў правільнае ўяўленне пра бінакулярны зрок. Нарэшце, ён выказаў меркаванне аб канечнасці скорасці святла.

Сярод эксперыментаў, праведзеных вучоным, вылучаюцца эксперыменты з камерай-абскурай, эксперыменты па праламленні святла і эксперыменты з рознымі відамі люстэркаў, якія развіваюць вучэнне Дыёкла.

У XII стагоддзі гэта сачыненне было перакладзена на лацінскую мову пад назвай «Скарб оптыкі» (лац.: Opticae thesaurus) і аказала вялікі ўплыў на развіццё оптыкі ў Еўропе. Першае буйное еўрапейскае сачыненне па оптыцы, «Перспектыва» Вітэла, уяўляе сабой у значнай ступені перапрацоўку трактата Ібн аль-Хайсама.

Ібн аль-Хайсам склаў таксама шэраг трактатаў аб запальным шкле і трактаты «Аб святле Месяца», «Аб гала і вясёлцы», «Аб уласцівасцях ценяў».

Зноскі

  1. а б в autori vari IBN al-HAITHAM, Abū ‛Alī al-Ḥasan ibn al-Ḥasan // Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1933. Праверана 16 красавіка 2022.
  2. а б autori vari Alhazen (o Avenatan) // Treccani Philosophy / G. BedeschiIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 2009. Праверана 16 красавіка 2022.
  3. Trove — 2009. Праверана 19 красавіка 2021.
  4. а б Brockhaus Enzyklopädie Праверана 16 красавіка 2022.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Roshdi Rashed. A Polymath in the 10th century. Science, 297, 2002.

Спасылкі правіць