Іванаўская вуліца (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Іванаўская вуліца — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Ідзе паралельна вул. Захарава і Пуліхава, перасякае вул. Нагорную і Андрэеўскую і сканчаецца скрыжаваннем з вул. Смаленскай. У 1930-х гг. у склад гэтай вуліцы ўваходзіла цяперашняя вуліца Станіслаўскага[1]. На Іванаўскай вуліцы захаваліся толькі дамы з нумарамі: 36, 37, 38, 39, 41, 43, 50 і 56[2], што сведчыць аб тым што цяперашнія межы вуліцы могуць істотна адрознівацца ад зыходных.

Іванаўская вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Пралетарская

Знаходзіцца побач з такімі буйнымі транспартнымі аб’ектамі, як чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні», аўтобусным дэпо маршрутаў 18, 37, 39, 57 і 77, а таксама станцыяй метро «Пралетарская».

Славутасці вуліцы правіць

  • Прадуктовы магазін «Легіён Маркет» (д. 36);
  • Рэстаран «Настальгія»[3][4] (зараз кулінарная фабрыка «Уха из петуха») і шынамантаж (д. 43);
  • Цэнтральны офіс Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў[5] («БелЭЗ») (д. 56). У 1993—1997 гадах тут знаходзілася рэдакцыя газеты «Свабода[6]».

Зноскі

  1. Нечаканы шкілет у шафе 2-х вуліц Мінска // Блог Андрэя Берастоўскага
  2. згодна дадзеным: ул. Ивановская // ato.by
  3. сайт рэстарана
  4. Цікавы факт: рэстарану «Настальгія» паэт Уладзімір Смялоўскі прысвяціў назву свайго зборніка вершаў 2005 года (Владимир Смеловский. Ностальгия. Мн.: Юнипак, 2005, с. 8-9)
  5. Сайт «БелЭЗ»
  6. Менск, вуліца Іванаўская, 56. Газэта „Свабода“ // Радыё Свабода

Спасылкі правіць