Іван Іванавіч Валасевіч
Іван Іванавіч Валасевіч (18 жніўня 1909, в. Ціхны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 29 верасня 1941) — батальённы камісар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940)[1].
Іван Іванавіч Валасевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1941 (32 гады) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1931—1941 |
Званне | батальённы камісар |
Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі | Георгій Пятровіч Губанаў |
Біяграфія правіць
Іван Валасевіч нарадзіўся ў рабочай сям’і. Скончыў сем класаў школы.
У 1931 годзе Валасевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. У 1932 годзе скончыў школу ваенных пілотаў імя Мяснікова , пасля чаго служыў у авіяцыі Чарнаморскага, затым Балтыйскага флатоў. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне, падчас якой асабліва вызначыўся. У званні батальённага камісара быў ваенным камісарам 13-й авіяэскадрыллі 61-й авіябрыгады ВПС Балтыйскага флоту[2].
Сумесна з камандзірам эскадрыллі капітанам Георгіем Губанавым Валасевіч удзельнічаў у распрацоўцы планаў баявых дзеянняў падраздзялення, навучаў лётчыкаў. За час вайны ён здзейсніў 69 баявых вылетаў, у ходзе якіх збіў фінскі самалёт, знішчыў 7 кулямётных кропак[1]. За адзнаку ў паветраных баях Валасевіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а затым прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 красавіка 1940 года за «вылучэнне ў баях, асабістую адвагу і выдатна арганізаваную ў баявой абстаноўцы партыйна-палітычную працу» батальённы камісар Іван Валасевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 364[2].
У 1940 Валасевіч вучыўся на Вышэйшых курсах удасканалення камскладу ВПС ВМФ. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1], са жніўня 1941 года ваяваў на пасадзе намесніка камандзіра 11-га знішчальнага авіяпалка ВПС Чарнаморскага флоту, збіў некалькі самалётаў[1]. 30 верасня 1941 года Валасевіч загінуў пры выкананні баявога задання[1][2]. Быў узнагароджаны шэрагам медалёў.
Памяць правіць
У гонар Валасевіча названыя вуліцы ў горадзе Бярозы, вёсцы Ціхны і ў пасёлку Нефцегорскі Апшаронскага раёна Краснадарскага краю[2]. На будынку сельскага клуба ў вёсцы Ціхны ў 1975 годзе была ўсталявана мемарыяльная дошка Івану Валасевічу[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Волосевич Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
- ↑ а б в г д Іван Іванавіч Валасевіч на сайце «Героі краіны»
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. С. 129
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Золотые звезды политработников / Сост. Кузнецов Ю. Е.. — Курган: КВВПАУ, 1984.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі правіць
- Іван Іванавіч Валасевіч на сайце «Героі краіны»