Іван Іванавіч Наркевіч

Іван Іванавіч Наркевіч (нар. 22 красавіка 1946, в. Тамашэвічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне статыстычнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1994).

Іван Іванавіч Наркевіч
Дата нараджэння 22 красавіка 1946(1946-04-22) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў і мінеральных угнаенняў», 1969; аспірантура, 1974), Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 1993).

Праццаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1969, факультэт інфармацыйных тэхналогій, кафедра фізікі, прафесар, у 1986—2013 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: малекулярна-статыстычная тэорыя неаднароднага кандэнсаванага асяроддзя і паверхневых з’яў; двухузроўневая методыка ўліку ўплыву цеплавых флюктуацый на тэрмадынамічныя патэнцыялы малекулярных сістэм, якія выкарыстоўваюцца для пабудовы нелінейнай статыстычнай тэорыі пругкасці.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 1996, 2006), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000).

Бібліяграфія правіць

  • Молекулярно-статистическая теория неоднородных конденсированных сред : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.14 / Наркевич Иван Иванович. — Санкт-Петербург, 1993.
  • Исследования по статистической теории молекулярных систем с применением ЭВМ : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.02 / Наркевич Иван Иванович. — Минск, 1974.
  • Statistical theory of nonuniform systems and reduced description in the density fluctuation theory / Narkevich I. I. // Physics aspects. — 1982. — Vol. 112 A. — P. 167—192.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Наркевич Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 305.
  • Наркевіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 11. — С. 161.