Іван Адамавіч Лявіцкі

беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, тэхналогій вырабу сілікатаў і фізічнай хіміі

Іван Адамавіч Лявіцкі (2 ліпеня 1945 в. Бортнікі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, тэхналогій вырабу сілікатаў і фізічнай хіміі. Доктар тэхнічных навук (2000). Прафесар (2003). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2010).

Іван Адамавіч Лявіцкі
Дата нараджэння 2 ліпеня 1945(1945-07-02) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізічная хімія і тэхналогія сілікатаў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іван Адамавіч Лявіцкі нарадзіўся 2 ліпеня 1945 г. у вёсцы Бортнікі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1963 г. скончыў сярэднюю школу г.п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, у 1968 г. — Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ), затым аспірантуру, дактарантуру.

У 1968—1969 гг. — інжынер, старшы інжынер, у 1969—1971 гг. — начальнік канструктарскага аддзела, у 1972—1973 гг. — загадчык тэхналагічнага аддзела Праектна-канструктарскага бюро Гомельскага абласнога ўпраўлення мясцовай прамысловасці. У 1971—1972 гг. — служба ў радах Савецкай Арміі.

У 1973—1974 гг. — старшы інжынер, у 1974—1976 гг. — кіраўнік групы, у 1976—1979 гг. — галоўны спецыяліст тэхналагічнага аддзела Праектна-тэхналагічнага інстытута «Белмясцпрампраект».

У 1979—1986 гг. — намеснік загадчыка, у 1986—1987 гг. — загадчык канструктарска-тэхналагічнага аддзела будматэрыялаў, у 1987—1990 гг. — намеснік галоўнага інжынера Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута навукова-вытворчага аб’яднання сродкаў механізацыі і аснасткі «Прагрэс» (г. Мінск).

У 1990—1991 гг. — старшы выкладчык, у 1991—1996 гг. — дацэнт кафедры тэхналогіі сілікатаў Беларускага тэхналагічнага універсітэта. З 1996 г. па сённяшні дзень — загадчык кафедры тэхналогіі шкла і керамікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта (БДТУ).

У 1983 г. І. А. Лявіцкаму прысвоена вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук, ў 1993 г. — званне дацэнта па кафедры тэхналогіі сілікатаў, у 2000 г. — доктара тэхнічных навук, у 2003 г. — вучонае званне прафесара.

Навуковая дзейнасць правіць

Сфера навуковых інтарэсаў — тэхналогія сілікатаў, вывучэнне працэсаў фізікахіміі і тэхналогіі сілікатаў. Распрацаваў асновы атрымання керамічных і шклопадобных матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі, арганізаваў тэхналогію вытворчасці керамікі, керамічнай пліткі і абліцовачных матэрыялаў.

Узнагароды правіць

І. А. Лявіцкі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2005 г.), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» (2009 г.), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005 г.), Ганаровымі граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1995 і 2000 гг.), срэбным (1979) і бронзавым (1987 г.) медалём ВДНГ СССР, Ганаровай граматай ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987 г.), Ганаровымі граматамі БДТУ (2004, 2005, 2007 гг .). У 2010 г. прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках конкурсу на лепшую арганізацыйную і вынаходніцкую працу па патэнтаванні распрацовак універсітэта, прысвечанага 80-годдзю БДТУ, доктар тэхнічных навук Іван Адамавіч Лявіцкі — загадчык кафедры тэхналогіі шкла і керамікі, узнагароджаны дыпломам I ступені з прысваеннем звання «Лепшы вынаходнік 2009 года». Па выніках конкурсу кафедра тэхналогіі шкла і керамікі БДТУ ўзнагароджана Дыпломам 1 ступені з прысваеннем звання «Лепшая кафедра па арганізацыі вынаходніцкай працы 2009 года».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць