Іван Аляксеевіч Корж
Іван Аляксеевіч Корж (нар. 21 снежня 1961, в. Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык. Генерал-маёр.
Іван Аляксеевіч Корж | |
---|---|
Нараджэнне |
21 снежня 1961 (62 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны, палітык |
Месца працы | |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў з адзнакай факультэт кіравання працэсамі перавозак Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, контрразведвальны факультэт Вышэйшай школы Міністэрства бяспекі Расійскай Федэрацыі імя Ф. Э. Дзяржынскага (г. Масква).
Працаваў дзяжурным па станцыі, манеўровым дыспетчарам, намеснікам начальніка па аператыўнай рабоце станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Праходзіў службу ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на пасадах афiцэрскага складу ва ўпраўленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці , намесніка начальніка, начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці , начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці , начальніка дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені, «За адзнаку ў воінскай службе», нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнік КДБ», ведамаснымі ўзнагародамі[1].
Санкцыі ЕС правіць
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. Рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Корж як начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці быў прызначаны адказным за рэпрэсіі КДБ супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці на Гродзеншчыне[3].
Зноскі
- ↑ Корж Іван Аляксеевіч
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex , 2012