Іван Васілевіч Карасёў

Іван Васілевіч Карасёў (1910, с. Новы Ропск, Бранская губерня — 1983, Мінск) — беларускі савецкі мастак-пейзажыст.

Іван Васілевіч Карасёў
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 1983
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм

Біяграфія правіць

У 1933 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе.

Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1947 года.

З 1933 па 1945 працаваў мастаком-сцэнографам у тэатрах Магілёва, Гомеля, Ташкента і Бранска.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны займаўся пейзажным жывапісам. У Саюз мастакоў ўступіў у 1961 годзе, ва ўзросце 51 год.

Незадоўга да смерці падараваў Бранскаму мастацкаму музею 60 сваіх твораў[1]. Таксама творы Івана Карасёва знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі і прыватных зборах[2].

Выстаўкі правіць

  • 22 верасня 2010 года ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстаўка жывапісу Івана Карасёва, прымеркаваная да 100-годдзя з яго дня нараджэння. У экспазіцыю увайшлі 38 пейзажаў розных лет[3].


Зноскі

Спасылкі правіць