Іван Васілевіч Скалабан

Іван Васілевіч Скалабан (верасень 1910, вёска Крывічы, Салігорскі раён — красавік 1944) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці.

Іван Васілевіч Скалабан
Дата нараджэння верасень 1910
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1944 (33 гады)
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Партызаны
Гады службы 19421944
Камандаваў 130-я Петрыкаўская партызанская брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1939 года. З 1931 года на педагагічнай і партыйнай рабоце ў Старобінскім раёне. З сакавіка 1942 года ў нямецкім тыле, у студзені — ліпені 1943 года камісар 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 — сакавіку 1944 гадоў камандзір 130-й Петрыкаўскай партызанскай брыгады, адначасова ў красавіку 1943 — красавіку 1944 гадоў сакратар Петрыкаўскага падпольнага РК КП(б)Б, з кастрычніка 1943 года член Палескага падпольнага абкама КП(б)Б. Загінуў у баі.

Літаратура правіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.