Іван Данілавіч Лебедзеў

Іван Данілавіч Лебедзеў (9 жніўня 1916, слабада Данілаўка, вобласць Войска Данскога — 1 кастрычніка 2014, Гродна) — палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Іван Данілавіч Лебедзеў
Род дзейнасці афіцэр
Дата нараджэння 9 жніўня 1916(1916-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 2014(2014-10-01) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Балашоўскага тэхнікума аграноміі і глебазнаўства працаваў аграномам-хімізатарам у Тахта-Купырскай машынна-трактарнай станцыі ў Каракалпацкай АССР.

У 1937—1940 гадах служыў у Рабоча-Сялянскай Чырвонай арміі, у войсках памежнай аховы НКУС у Туркменіі. Перад заканчэннем тэрміновай службы скончыў курсы малодшых палітрукоў запасу, пасля чаго быў звольнены ў запас 30 снежня 1940 года з прысваеннем першага афіцэрскага звання малодшы палітрук. Затым працаваў участковым аграномам у Данілаўскай МТС у Сталінградскай вобласці. 23 чэрвеня 1941 года быў прызваны ў войска, накіраваны у Ліпецк. Быў палітруком роты, удзельнічаў у баях пад Ленінградам. 12 кастрычніка 1941 года ў баі пад вёскай Мішкіна, што каля станцыі Мга, атрымаў цяжкае раненне ў галаву і руку. Лячыўся ў шпіталі № 1705 у Свярдлоўску, затым праходзіў службу ў 65-й асобнай марской стралковай брыгадзе, удзельнічаў у баях на Карэльскім фронце. У лістападзе 1942 года быў накіраваны на курсы намеснікаў камандзіраў палкоў у горад Горкі.

Да кастрычніка 1943 года гвардыі быў намеснікам па палітычнай частцы камандзіра дывізіёна 5-га гвардзейскага паветрана-дэсантнага артылерыйскага палка 10-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 1 кастрычніка 1943 года пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Перавалочна (цяпер — Светлагорскае Кабэляцкага раёна Палтаўскай вобласці Украіны) і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, а 14 кастрычніка 1943 года, рэагуючы на варожую контратаку, знішчыў тры танкі і каля ўзвода варожай пяхоты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Іван Лебедзеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3161.

Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, нёс штандар 3-га Украінскага фронта. Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. У 1956—1966 гадах з’яўляўся ваенным камісарам Гродзенскай вобласці. У 1966 годзе ў званні палкоўніка Іван Данілавіч Лебедзеў быў звольнены ў запас, але застаўся жыць у Гродне. Працаваў у аддзеле кадраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю.

Пахаваны на Алеі Герояў у г. Гродна.

Узнагароды правіць

Ганаровы грамадзянін Гродна, Ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь. Ён быў ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, беларускім ордэнам «За службу Радзіме» 3-й ступені і ўкраінскім ордэнам «За заслугі» 3-й ступені, шэрагам медалёў.

Памяць правіць

У 2017 годзе ў Гродне з’явіўся праспект Лебедзева, а ў 2019 годзе на будынку Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Івана Данілавіча. У 2020 годзе сярэдняй школе № 39 г. Гродна было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза І. Д. Лебедзева[1].

Зноскі