Іван Зіноўевіч Кляўзунік
Іван Зіноўевіч Кляўзунік (29 сакавіка 1925, в Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць — 1 лістапада 2008) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Іван Зіноўевіч Кляўзунік | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | анестэзіёлаг, рэаніматолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
У 1954 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1954 па 1956 гг. загадваў Гомельскім аддзелам аховы здароўя і па сумяшчальніцтве працаваў ардынатарам хірургічнага аддзялення Гомельскай 3-й гарадской бальніцы. З верасня 1956 па жнівень 1959 гг. — аспірант кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля аспірантуры з 1959 г. працаваў асістэнтам кафедры агульнай хірургіі МДМІ. У 1960 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эксперыментальная і клінічная характарыстыка некаторых фармакалагічных прэпаратаў, якія ўжываюцца ў анестэзіялогіі» і пераведзены з лютага 1961 г. у БелДІУУ асістэнтам кафедры грудной хірургіі і анестэзіялогіі. У 1963 г. абраны на пасаду дацэнта той жа кафедры.
З мая 1965 г. у сувязі з арганізацыяй курсу анестэзіялогіі пры 1-й кафедры хірургіі перамяшчаецца на пасаду дацэнта па анестэзіялогіі кафедры хірургіі.
З лютага 1968 г., у сувязі з арганізацыяй кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, прызначаны загадчыкам кафедры. У 1970 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аптымальныя параметры штучнай вентыляцыі лёгкіх у дзяцей пры наркозе».
З 1970 па 1980 гг. працаваў дэканам хірургічнага факультэта БелДІУУ.
З 1964 па 1990 гг. — Галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг Міністэрства аховы здароўя Pэcnyблікі Беларусь. Пад кіраўніцтвам І. 3. Кляўзуніка абаронена 10 кандыдацкіх дысертацый. Апублікаваў 125 навуковых прац.
Зноскі
Літаратура правіць
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.356