Іван Масагэ

іспанскі акцёр

Іван Масагэ Орта (катал.: Iván Massagué i Horta; нар. 4 верасня 1976, Барселона) — іспанскі акцёр.

Іван Масагэ
Дата нараджэння 4 верасня 1976(1976-09-04) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
IMDb ID 1293644
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іван Масагэ Орта нарадзіўся 4 верасня 1976 года ў Барселоне (Каталонія). З 1996 по 1999 год Масагэ вучыўся ў барселонскай тэатральнай школе «Nancy Tuñón». Вядомасць прыйшла да Масагэ дзякуючы яго інтэрпрэтацыі Джоні ў апошняй частцы тэлесерыяла «Сем жыццяў[es]» (2005—2006). Пазней ён зняўся ў ролі Марка ў серыяле «Сям’я Мата[es]» (2007—2009), а затым у ролі Бурбуджы ў тэлесерыяле «Каўчэг[es]» (2011—2013)[1].

У 2006 годзе Масагэ сыграў заіку ў фільме Гільерма дэль Тора «Лабірынт фаўна». У 2013 годзе выканаў ролю Лукаса ў навукова-фантастычным фільме «Апошнія дні[es]». У 2019 годзе сыграў галоўную ролю ў сацыяльным фантастычным фільме «Платформа[en]».

Заўвагі правіць

  1. Iván Massagué (ісп.). Zona El Barco. Antena 3. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2011. Праверана 1 кастрычніка 2018.

Спасылкі правіць