Іван Пятровіч Барсукоў

Іван Пятровіч Барсукоў (22 студзеня 1948 — 18 мая 2001) — Герой Савецкага Саюза, савецкі і беларускі афіцэр-пагранічнік, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989) на пасадзе начальніка дэсантна-штурмавой манеўранай групы 35-га пагранічнага атраду Усходняй пагранічнай акругі, у 1991-м годзе — палкоўнік.

Іван Пятровіч Барсукоў
Дата нараджэння 22 студзеня 1948(1948-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2001(2001-05-18) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў пагранічныя войскі[d]
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Order of the Star медаль «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа» нагрудны знак «Воіну-інтэрнацыяналісту»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 студзеня 1948 года ў сяле Казгулак Туркменскага раёна Стаўрапольскага краю ў сялянскай сям’і. Рускі. Член КПСС з 1972 года. Адукацыя сярэдняя. Працаваў у калгасе імя 1-га Мая.

У 1967 годзе прызваны ў Пагранічныя войскі СССР. Служыў у Закаўказзі. Пасля заканчэння школы сяржанцкага складу быў прызначаны камандзірам аддзялення адной з застаў 43-га Прышыбскага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада. У 1969 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў пры Маскоўскім вышэйшым пагранічным камандным вучылішчы імя Массавета і быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў адзін з пагранічных атрадаў Чырванасцяжнай Усходняй пагранічнай акругі.

З 1981 гады на працягу двух гадоў знаходзіўся ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.

Зноскі