Іван Пятровіч Кадачнікаў

Іван Пятровіч Кадачнікаў (19 ліпеня 1911, в. Вядзернікі, Пермская губерня, цяпер Верашчагінскі раён Пермскага края — 25 жніўня 1967) — ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Пятровіч Кадачнікаў
Дата нараджэння 19 ліпеня 1911(1911-07-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1967(1967-08-25) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

У чэрвені 1941 года быў прызваны ў Чырвоную армію. На фронце са студзеня 1943 года — гвардыі яфрэйтар, сапёр 86-га гвардзейскага асобнага сапёрнага батальёна (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт). Удзельнік баёў пад Сталінградам, Арлом, Чарнігавам.

Гераічны подзвіг здзейсніў 23-25 верасня 1943 года пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Трое сутак пад агнём праціўніка перапраўляў на правы бераг ракі артылерыю і пяхоту. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоена 15 студзеня 1944 года[1].

Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Завяршыў баявы шлях у Берліне.

У жніўнi 1945 года звольнены ў запас у званні лейтэнанта. Пасля вайны Іван Пятровіч працаваў на заводзе ў Каменску-Уральскім. У 1961 годзе пераехаў у Беларусь, працаваў электразваршчыкам на Баранавіцкім заводзе жалезабетонных канструкцый.

Памёр 25 жніўня 1967 года. Пахаваны на могілках па вул. Загараднай горада Баранавічы. Імем героя названа вуліца ў горадзе Каменску-Уральскім, на доме, дзе ён жыў (вул. Алюмініевая, 6) i на будынку «Уралэлектрамантаж», дзе ён працаваў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. 20 кастрычніка 2016 года адміністрацыя Каменска-Уральскага прыняла рашэнне ўстанавіць манумент у гонар І. П. Кадачнікава па вул. Алюмініевай[2].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кадочников Иван Петрович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 249.
  • Кадочников Иван Петрович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 600.
  • Кадочников Иван Петрович // Навечно в сердце народном : [биогр. справочник]. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 179.
  • Дулебо, А. И. Могила Кадочникова Ивана Петровича : [Барановичи] / А. И. Дулебо// Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 86.
  • Магіла Кадачнікава Івана Пятровіча : [Баранавічы] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 72.
  • Зенкова, Л. В. Подвиг на Днепре (О Герое Советского Союза И. П. Кадочникове) / Л. В. Зенкова ; Краеведческий музей им. А. И. Стяжкина, Отдел краевед. лит. ЦГБ им. А. С. Пушкина. — Каменск-Уральский : МУ «ЦБС», 2006. — 27 с., [7] л. ил.
  • Кадочников Иван Петрович // Золотые звезды свердловчан : сборник очерков и воспоминаний о свердловчанах — Героях Советского Союза / сост. С. Г. Александров, П. В. Яблонских, Л. С. Питерский; лит. обраб. В. Н. Черных. — 2-е изд., испр. и доп. — Свердловск : Средне-Урал. кн. изд-во, 1970. — С. 393.