Іван Раманчук (мянушка «Ястраб»; 1920, вёска Баяры, цяпер Нясвіжскі раён1987, Барысаў) — беларускі педагог, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Саюза змагання за незалежнасць Беларусі.

Іван Раманчук
«Ястраб»
Дата нараджэння 1920
Месца нараджэння
Дата смерці 1987
Месца смерці

Пад нямецкай акупацыяй правіць

Зь лістапада 1941 па ліпень 1942 працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Еськавічы (цяпер Нясвіжскі раён), потым інструктарам Нясвіжскага раённага аддзелу Беларускай народнай самапомачы, забяспечваў бяднейшых навучэнцаў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі харчаваннем і жытлом. З канца 1943 да сакавіка 1944 года працаваў кіраўніком Беларускага дома культуры ў Нясвіжы.

Пад савецкай уладай правіць

Пасля прыходу савецкіх уладаў зарэгістраваўся як настаўнік у Нясвіжскім раённым аддзеле народнай адукацыі і быў прызначаны загадчыкам школы ў вёсцы Высокая Ліпа. Працаваў там толькі 3 тыдні, бо даведаўся пра цікавасць да сябе органаў НКВД. Каб стаць менш заўважным, пакінуў работу ў сферы адукацыі і ў жніўні 1944 года ўладкаваўся сталяром у майстэрню Баранавіцкага дэпо.

На нелегальным становішчы правіць

У верасні 1944 пад пагрозай арышту перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся ў лясах Нясвіжскага раёна. У 1946 Раманчук пачынае стварэнне падпольнай арганізацыі «Саюз змагання за незалежнасць Беларусі», а ў 1947 арганізоўвае невялікую партызанскую групу з вялікай сеткай сувязных.

У маі 1947 да Раманчука далучыўся ягоны аднагодак Мікалай Дэмух, былы франтавік, які на нелегальным становішчы знаходзіўся з восені 1946, а вясной 1948Браніслаў Бука, былы жаўнер БКА і Войска Польскага, які ў пачатку 1948 уцёк у лес ад арышту.

На працягу 19471949 група Раманчука здзейсніла шэраг нападаў на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў, фінансавых агентаў і служачых унутраных сілаў, а таксама правяла рэквізіцыі на поштах і ў крамах. Сябра СЗНБ Уладзімір Кісель прыгадвае ва ўспамінах пра адзін з выпадкаў, агучаных падчас судовага працэсу СЗНБ у Мінску:

«…у адной з вёсак фінагент забраў карову ў удавы франтавіка, у жанчыны было трое дзяцей. Яна падняла крык, бо карміць дзетак акрамя малака не было чым. Непадалёку ў лесе былі хлопцы з атраду Раманчука (нас абвінавачвалі ў сувязі з ім). Яны пачулі лямант жанчыны. На дарозе з вёскі забілі фінагента, і карова вярнулася да ўдавы. Пасля такіх звестак канваіры адразу па-іншаму пачалі да нас адносіцца, бо яны былі франтавікамі. Адзін потым казаў, што пакінуў у калгасе галодную жонку».

Ліквідацыя атраду і судовы працэс правіць

У маі або ўлетку 1949 на хутары ў Нясвіжскім раёне савецкія атрады акружылі атрад Раманчука з сям’ю партызанамі. Пасля зацятага бою чатыры хлопцы застрэліліся. Трое, у тым ліку Раманчук, былі паранены і схоплены.

На допытах Раманчук вёў сябе вельмі мужна. Размаўляў са следчымі па-беларуску і толькі ў прысутнасці перакладчыка. У ходзе следства Раманчуку інкрымінавалася таксама стварэнне «Саюза змагання за незалежнасць Беларусі», распрацоўка яго статуту і праграмы, а таксама прыцягненне ў шэрагі арганізацыі больш за 40 чалавек.

Ад расстрэлу Івана Раманчука выратаваў тагачасны мараторый на смяротную кару ў СССР. Суд прысудзіў яму 25 гадоў, якія Раманчук поўнасцю адседзеў у Варкуце і ў Мардоўскіх канцлагерах.

У ходзе перагляду справы пастановай трыбунала Беларускай ваеннай акругі 10 снежня 1955 абвінавачанне ў стварэнні падпольнай арганізацыі было знята.

Вызваленне правіць

У Беларусь вярнуўся ў 1970-я. Жыў у Барысаве, стварыў сям’ю. Памёр у 1987 годзе падчас аперацыі ў шпіталі. Не рэабілітаваны.

Літаратура правіць

  • Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.

Спасылкі правіць