Іван Рыгоравіч Зайцаў

Іван Рыгоравіч Зайцаў (19161952) — савецкі вайсковец, снайпер 515-га стралковага палка 134-й стралковай дывізіі 69-й арміі 1-га Беларускага фронту, сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Іван Рыгоравіч Зайцаў
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1916(1916-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1952(1952-07-15) (35 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19411946
Званне сяржант
Часць 515-ы стралковы полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы

Даваенная біяграфія правіць

Іван Рыгоравіч Зайцаў нарадзіўся ў вёсцы Малы Хоцімск Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці — беларус. Скончыў 4 класа. Пасля заканчэння школы працаваў у калгасе.

У 1941 годзе быў прызваны ў шэрагі РСЧА. На фронце — з ліпеня 1941 года. Быў двойчы паранены, але кожны раз вяртаўся ў баявы строй.

Снайпер 515-га стралковага палка (134-я стралковая дывізія, 69-я армія, 1-й Беларускі фронт) яфрэйтар Іван Зайцаў з 20 жніўня па 11 верасня 1944 года, знаходзячыся на пазіцыі ў 15 кіламетрах на ўсход ад горада Зволень (Польшча), умела выбіраў пазіцыі і са снайперскай вінтоўкі знішчыў 19 варожых салдат.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, яфрэйтар Іван Рыгоравіч Зайцаў 5 кастрычніка 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

16 студзеня 1945 года ў раёне населенага пункта Наталі, размешчанага ў 8 кіламетрах на захад ад польскага горада Радам, яфрэйтар Зайцаў з снайперскай вінтоўкі забіў 12 нямецкіх салдат і афіцэраў.

17 студзеня 1945 года Іван снайпер Зайцаў з групай байцоў непрыкметна падабраўся да апорнага пункта варожай артылерыйскай батарэі. Нечакана адкрыўшы агонь, савецкія салдаты перабілі разлікі і захапілі дзве гарматы праціўніка.

За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, Іван Рыгоравіч Зайцаў 13 лютага 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

17-18 красавіка 1945 года ў баі каля горада Лебус і населенага пункта Мальнаў (Германія) снайпер Іван Зайцаў забіў 17 салдат праціўніка.

22 красавіка 1945 года ў баі ля безыменнай вышыні на паўночным захадзе ад горада Франкфурт-на-Одэры (Германія) сяржант Іван Зайцаў першым падняўся ў атаку і асабіста знішчыў 8 салдат праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года «за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» сяржант Іван Рыгоравіч Зайцаў узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1946 годзе І. Р. Зайцаў быў дэмабілізаваны. Ён вярнуўся ў родную вёску, дзе працаваў у калгасе. Памёр 15 ліпеня 1952 года.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Андреев Г. І., Вакуров І. Д. Солдатская слава. М., 1976. Кн. 4. — С. 109-111.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі правіць

Іван Рыгоравіч Зайцаў на сайце «Героі краіны»