Іван Станіслававіч Маркевіч

Іван Станіслававіч Маркевіч (нар. 24 ліпеня 1966, в. Мякішы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага і абласнога кіравання ў Беларусі.

Іван Станіслававіч Маркевіч
Нараджэнне 24 ліпеня 1966(1966-07-24) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» медаль «За працоўныя заслугі» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне».

Працаваў старшым аграномам калгаса «Беларусь» Гродзенскага раёна, галоўным аграномам калгаса «Кароткіна» Шумілінскага раёна, дырэктарам саўгаса «Ульскі» Шумілінскага раёна, старшынёй калгаса імя Суворава Валожынскага раёна, першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй Валожынскага райвыканкама, кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды правіць

Зноскі