Іван Сяргеевіч Бортнік
Іван Сяргеевіч Бортнік (руск.: Ива́н Серге́евич Бо́ртник; 16 красавіка 1939, Масква — 4 студзеня 2019, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000).
Іван Сяргеевіч Бортнік | |
---|---|
руск.: Ива́н Серге́евич Бо́ртник | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 2019[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы |
|
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0097550 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У юнацтве наведваў Маскоўскі гарадскі дом піянераў на Кіраўскай, затым самадзейную кінастудыю пры Парку Горкага. У 1957 годзе паступіў у ГІТІС на акцёрскі факультэт, але пасля перайшоў у Маскоўскае тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна на курс У. А. Этуша. У 1961 годзе скончыў вучылішча і быў прыняты ў Маскоўскі драматычны тэатр ім. М. В. Гогаля. Дэбют у кіно адбыўся тады ж — у фільме Усевалада Вароніна «Споведзь» выканаў ролю мастака Васіля.
У 1967 годзе перайшоў у трупу Юрыя Любімава ў Тэатр на Таганцы, дзе пасябраваў з Уладзімірам Высоцкім.
Зноскі
- ↑ Умер народный артист России Иван Бортник — Россия сегодня, 1941. Праверана 5 студзеня 2019.
- ↑ Эхо Москвы — 1990. Праверана 5 студзеня 2019.