Іван Сяргеевіч Зорын
Іван Сяргеевіч Зорын (нар. 6 жніўня 1939, с. Аляксандраўка-Данская, Паўлаўскі раён, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.
Іван Сяргеевіч Зорын | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Харкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1969 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белдзіпрахарчпраме, з 1974 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1961 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дом быту на 265 рабочых месцаў (1979), 7-, 9-павярховыя жылыя дамы з блокамі камунальна-бытавога і гандлёвага абслугоўвання па праспекце Міру (1980—1983), аддзяленне Будбанка (1981), 12-павярховы жылы дом у Салігорску, рэканструкцыя ўнівермага (1981), Дом культуры (1987) у Слуцку.
Заўвагі правіць
Літаратура правіць
- Зорин Иван Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)