Ігар Алегавіч Траянчук
Ігар Алегавіч Траянчук (27 лістапада 1956, Палтава, Украіна — 15 верасня 2018) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (2003).
Ігар Алегавіч Траянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1956 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 2018[1] (61 год) |
Род дзейнасці | фізік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія правіць
Скончыў БДУ (1979). З 1979 г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі: з 1982 г. малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1993—1995 гг. вядучы навуковы супрацоўнік. З 1995 г. загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2007 г. Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве).
Навуковыя працы правіць
- Phase transitions in the Gd0.5Ba0.5CoO3 perovskite / / Phys. Rev. Lett. 1998. Т.80. Р.3380 (у суаўт.).
- Magnetic phase transitions in the Nd (Mn0.9Me0.1) O3 (Me = Al, Fe, Cr, Zn) perovskites / / J. Magn. Magn. Mater. 2001. Т.231. Р.53.
Прэміі правіць
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі».
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі правіць
- Ігар Алегавіч Траянчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)