Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы

Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы (укр.: Ліховий Ігор Дмитрович); нар. 12 чэрвеня 1957, с. Врубліўка, Раманіўскі раён, Жытомірская вобласць) — украінскі музейны дзеяч, палітык, дыпламат. Міністр культуры і турызму Украіны ва ўрадзе Еханурава.

Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы
укр.: Ігор Дмитрович Ліховий
пасол Украіны ў Беларусі
6 лютага 2007 — 6 красавіка 2010
Папярэднік Валянцін Налівайчанка
Пераемнік Раман Пятровіч Бязсмертны
Нараджэнне 12 чэрвеня 1957(1957-06-12) (66 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, музейны супрацоўнік, дыпламат
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Заслужаны работнік культуры Украіны

Біяграфія правіць

  • 1974—1979  — вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце, спецыяльнасць — інжынер-электрамеханік. Мае таксама кваліфікацыю сацыёлага.
  • 1979—1985  — Канеўскі электрамеханічны завод «Магніт» (энергетык цэха, інжынер-канструктар).
  • 1985—1987  — партыйная праца ў Каневе (інструктар і загадчык аддзелам гарадскім КПУ).
  • 1987—1989  — 1-й намеснік старшыні Канеўскага гарвыканкама (пытанні развіцця культуры і спорту, адукацыі, турызму, замежных сувязяў і працы камунальных службаў).
  • Жнівень 1989 — кастрычнік 2005  — дырэктар Канеўскага дзяржаўнага музея-запаведніка Т. Р. Шаўчэнкі, генеральны дырэктар Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніка.
  • 1997 — атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Украіны.
  • Верасень 2004 — май 2005  — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Украіны НАН Украіны.
  • Згодна з Указам Прэзідэнта Украіны ад 5 кастрычніка 2005 года № 1415/2005 быў прызначаны міністрам культуры і турызму Украіны.
  • З 6 лютага 2007 па 6 красавіка 2010 года — быў паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць