Ігар Уладзіміравіч Кліменка

Ігар Уладзіміравіч Кліменка (укр.: Ігор Володимирович Клименко; нар. 25 кастрычніка 1972, Кіеў, Украіна) — міністр унутраных спраў Украіны, з 18 студзеня па 7 лютага 2023 — выконваючы абавязкі міністра[2]; генерал паліцыі 1-га рангу (2021), доктар псіхалагічных навук (2019), у мінулым кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Ігар Уладзіміравіч Кліменка
міністр унутраных спраў Украіны[d]
з 7 лютага 2023
Папярэднік Дзяніс Анатольевіч Манастырскі
дырэктар (Нацыянальная паліцыя Украіны[d])
з 25 верасня 2019
Папярэднік Serhiy Knyazev[d]
Нараджэнне 25 кастрычніка 1972(1972-10-25)[1] (51 год)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат псіхалагічных навук і доктар навук
Дзейнасць паліцэйскі
Прыналежнасць Украіна
Званне генерал паліцыі 1-га рангу[d]
Бітвы
Узнагароды
Defender of the Motherland Medal
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

  • Скончыў Харкаўскі ваенны ўніверсітэт (1994), Адэскі ўніверсітэт, магістратуру Днепрапятроўскага ўніверсітэта МУС (2014).
  • З 1989 па 1994 — вучыўся ў Харкаўскім ваенным універсітэце.
  • З 1994 па 1997 праходзіў службу на пасадзе начальніка разліку ракетнай брыгады (в/ч А1667)
  • З 1998 па 2004 праходзіў службу ў органах унутраных спраў на пасадах псіхолага, начальніка аддзялення цэнтра практычнай псіхалогіі УМУС у Харкаўскай вобласці, начальніка цэнтра практычнай псіхалогіі Дэпартамента кадравага забеспячэння МУС Украіны.
  • З 2011 знаходзіўся на пасадах намесніка, начальніка ўпраўлення інспекцыі па асабоваму складу ДКЗ МУС Украіны.
  • Са снежня 2011 па сакавік 2014 — начальнік упраўлення прафесійнай падрыхтоўкі і адукацыі ДКЗ МУС Украіны.
  • У кастрычніку 2013 абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Юрыдычная псіхалогія»[3].
  • У 2014 скончыў магістратуру Днепрапятроўскага дзяржаўнага універсітэта ўнутраных спраў па спецыяльнасці «Правазнаўства».
  • З 2014 — намеснік начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння.
  • З 2015 па 2017 год узначальваў Дэпартамент кадравага забеспячэння нацыянальнай паліцыі Украіны.
  • З кастрычніка 2017 знаходзіўся на пасадзе намесніка старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны — начальніка Дэпартамента кадравага забеспячэння, а з сакавіка 2018 — стаў намеснікам старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны.
  • У 2019 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара псіхалагічных навук на тэму Тэорыя і практыка псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай падрыхтоўкі паліцэйскіх па спецыяльнасці «Юрыдычная псіхалогія»[4].
  • З 25 верасня 2019 па 20 студзеня 2023 года — Старшыня Нацыянальнай паліцыі Украіны[5].
  • З 18 студзеня 2023 года — урад прызначыў Ігара Кліменку намеснікам міністра ўнутраных спраў і ўсклаў на яго выкананне абавязкаў міністра ўнутраных спраў пасля гібелі кіраўніцтва міністэрства ў авіякатастрофе ў Браварах[2].
  • 7 лютага 2023 года Вярхоўная Рада прызначыла Ігара Уладзіміравіча міністрам унутраных спраў Украіны[6]

Міратворчая дзейнасць правіць

  • Са снежня 2001 года па сакавік 2002 — спецыяльны супрацоўнік Спецыяльнага міратворчага цэнтра пры МУС Украіны.
  • З сакавіка 2002 па чэрвень 2002 — праходзіў службу ў складзе аператыўнага ўзвода спецыяльнага міратворчага падраздзялення МУС Украіны ў Косава, Югаславія.

Званні правіць

  • Генерал паліцыі 3-га рангу (2017)[7]
  • Генерал паліцыі 2-га рангу (2020)[8]
  • Генерал паліцыі 1-га рангу (2021)[9]

Навуковыя працы правіць

  • Аўтарэферат дысертацыі на суісканне вучонай ступені доктара псіхалагічных навук[10]
  • Узаемасувязі жыццястойкасці і складнікаў самаарганізацыі дзейнасці курсантаў — будучых праваахоўнікаў у кантэксце праграмы псіхалагічнага суправаджэння[11]

Узнагароды правіць

  • медаль «Абаронцу Айчыны»
  • адзнака МУС Украіны «За добрасумленную службу» — I, II, III ступені
  • адзнака МУС Нагрудны знак «За адзнаку ў службе» — I, II ступені
  • «Ганаровы знак МУС Украіны»
  • адзнака МУС Украіны «За бяспеку народа» II ступені
  • Нагрудны знак «Крыж Славы»
  • адзнака МУС Украіны «Агнястрэльная зброя»

Зноскі

  1. а б https://prm.ua/golovoyu-natspolitsiyi-stav-igor-klimenko/
  2. а б Уряд призначив Клименка виконувачем обов’язків міністра внутрішніх справ (укр.). www.ukrinform.ua. Праверана 18 студзеня 2023.
  3. Каталоги | Національна бібліотека України імені В. І. Вернадського. nbuv.gov.ua. Праверана 5 лютага 2020.
  4. "Теорія і практика психологічного забезпечення професійної підготовки поліцейських : автореф. дис" [other]. Праверана 2021-10-17.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  5. Замість Клименка. Призначено тимчасового главу Нацполіції (укр.). РБК-Украина. Праверана 23 студзеня 2023.
  6. Ігор Клименко очолив МВС. Міністром вперше за 10 років став поліцейський, а не політик (укр.). BBC News Україна. Праверана 7 лютага 2023.
  7. Указ президента України від 14 жовтня 2017 года № 327/2017 «Про присвоєння спеціального звання»
  8. Указ президента України від 23 серпня 2020 года № 350/2020 «Про присвоєння спеціальних звань»
  9. Указ президента України від 24 серпня 2021 года № 431/2021 «Про присвоєння спеціальних звань»
  10. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 19 Жовтня 2021. Праверана 6 Лютого 2020.
  11. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 23 Листопада 2018. Праверана 6 Лютого 2020.

Спасылкі правіць