Ігнат Жаўняровіч

беларускі каталіцкі святар

Ігнат Жаўняровіч (7 лістапада 1890, в. Бабарыкі, Друйская воласць, Дзісенскі павет — 1937, Казахская ССР) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху.

Ігнат Жаўняровіч
Дата нараджэння 7 лістапада 1890(1890-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці жнівень 1937 (46 гадоў)
Месца смерці
Веравызнанне каталіцтва
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

З беларускай каталіцкай сям’і. Скончыў Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу (1912). У 1913—1914 гадах вучыўся ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, дзе ўваходзіў у культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў. Пасвячоны ў святары ў 1915 годзе, прызначаны вікарыем у Прыдруйскі касцёл[be-tarask]. Аднак праз месяц, 22 снежня 1915 года, камандзіраваны ў Рыбінск у дапамогу капелану мясцовага касцёла і для выкладання Закону Божага ў мясцовых навучальных установах. З 17 лютага 1917 года часова загадваў Рыбінскім касцёлам[ru]. Пазней быў пераведзены ў Магілёўскую архідыяцэзію, дзе выконваў святарскія абавязкі ў Аршанскай парафіі (1921—1924). Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця сярод беларусаў-католікаў. Удзельнік 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў у Мінску (24-25.05.1917). Сябра саюза ксяндзоў-беларусаў. У сярэдзіне 1920-х гадоў выконваў абавязкі адміністратара ў Маскве. Працаваў адміністратарам у парафіі Свяцілавічы Магілёўска-Горацкага дэканата (1925—1927).

Праследаваўся савецкімі ўладамі. У канцы 1930-х гадоў арыштаваны органамі бяспекі. Быў асуджаны на 5 гадоў салавецкіх канцэнтрацыйных лагераў. Прыгавор адбываў на востраве Анзер. Да ліпеня 1932 годзе прымаў удзел у тайных набажэнствах сярод зняволеных. У ліку 32 святароў за арганізацыю ў лагеры нелегальнай рэлігійнай службы абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. Асуджаны яшчэ на 5 гадоў. Быў высланы ў Казахскую ССР, дзе памёр у жніўні 1937 года.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3