Ігна́цы Ян Скару́пка (польск.: Ignacy Jan Skorupka; 31 ліпеня 1893, Варшава[2] — пам. 14 жніўня 1920, Осаў[3][4]) — польскі каталіцкі святар, ваенны капелан.

Ігнацы Скарупка
польск.: Ignacy Skorupka
Род дзейнасці капелан, ваенны капелан, каталіцкі святар
Дата нараджэння 31 ліпеня 1893(1893-07-31) ці 1893[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1920(1920-08-14) ці 1920[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў у 1916 годзе Пецярбургскую семінарыю, працаваў у Расіі. З 1918 года ў Польшчы. У ліпені 1920 года добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасці ваеннага капелана. Удзельнічаў у бітве за Восаў[5]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазіцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[4]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.

Памяць правіць

 
Помнік ксяндза Скарупкі на варшаўскай Празе, ля кафедры і школы, дзе была сфарміравана вайсковая часць, да якой быў прымацаваны.

Яго асобу прыпамінаюць у якасці прыкладу патрыёты і героя[6], а таксама сімвала Варшаўскай бітвы. Намаляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднятай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.

Узнагароды правіць

Пасмяротна ўзнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[4], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[7].

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 ліпеня 2021.
  2. Skorupka Ignacy Jan(недаступная спасылка) // Encyklopedia Internetowa PWN (польск.)
  3. У даце смерці ў крыніцы Encyklopedia Internetowa PWN відавочная памылка.
  4. а б в gen. Tadeusz Płoski, biskup polowy Wojska Polskiego, Za Boga i Ojczyznę. Ksiądz Ignacy Skorupka, Wołomin w obronie Polski i Europy (wydawnictwo okolicznościowe), Urząd Miejski w Wołominie, strony nienumerowane. (польск.)
  5. Skorupka Ignacy Jan Архівавана 15 мая 2007. // Encklopedia WIEM (польск.)
  6. SKORUPKA Ignacy (1893—1920) // Encyklopedia Internautica (польск.)
  7. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 sierpnia 2010 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 62, poz. 813. (польск.)

Спасылкі правіць