Ігнацій Хадыкевіч
Ігнацій Хадыкевіч (польск.: Ignacy Chodykiewicz, лац.: Ignatius Chodykiewicz; 28 кастрычніка 1781 — 26 снежня 1860, Рым) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Ігнацій Хадыкевіч | |
---|---|
польск.: Ignacy Chodykiewicz лац.: Ignatius Chodykiewicz | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1781[1] |
Дата смерці | 26 снежня 1860[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, настаўнік |
12 жніўня 1798 г. уступіў у Таварыства Ісуса і да 1800 г. праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Пасля курса рыторыкі ў Оршы выкладаў у класе інфімы ў Полацку (1801—1802) і Мсціславе (1802—1803). У 1803—1804 гг. вывучаў грэчаскую мову і архітэктуру, а ў 1804—1806 гг. — філасофію і грэчаскую мову ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1806 па 1807 гг. — выкладчык рыторыкі і паэтыкі, геаметрыі і алгебры у Мсціславе.
Праслухаўшы ў Полацку курс тэалогіі (1807—1811) гг., застаўся ў сваёй альма-матэр. З 1813 па 1814 гг. — прафесар рыторыкі і паэтыкі і намеснік прэфекта бібліятэкі, а потым — прэфект друкарні і бібліятэкі (1814—1818) і намеснік сакратара (1814—1817) Полацкай езуіцкай акадэміі. 15 жніўня 1815 склаў апошнія зарокі. З 1818 па 1820 гг. — прафесар рыторыкі і паэтыкі, дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме[2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Італію. Працаваў у калегіуме Рэджа-нэль-Эміліі (1821—1836) і Папскім Грыгарыянскім універсітэце (1836—1860) — галоўнай навучальнай установе Таварыства Ісуса[3][4].
Памёр у Рыме 26 снежня 1860 г.[5]
Зноскі
- ↑ а б CHODYKIEWICZ Ignacy // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=CHODYKIEWICZ&f=1
- ↑ Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Catalogs SJ 1829—1853. Romanae. Архівавана 22 ліпеня 2020.
- ↑ Catalogus provinciae Romanae Societatis Iesu ineunte anno MDCCCLXI. — Romae: Typis Bernardi Morini, 1860. — p. 9. Архівавана 18 ліпеня 2020.
- ↑ Catalogus provinciae Romanae Societatis Iesu ineunte anno MDCCCLXI. — Romae: Typis Bernardi Morini, 1860. — p. 37. Архівавана 18 ліпеня 2020.
Літаратура правіць
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.