Іда Лазарэвіч (20 ліпеня 1901, Смаргонь — 27 чэрвеня 1973) — перакладчыца, пісьменніца, публіцыстыка.

Іда Лазарэвіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ida Gilman[1]
Дата нараджэння 7 ліпеня 1901(1901-07-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1973(1973-06-27)[1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Nicolas Lazarévitch[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці гісторык, перакладчыца, пісьменніца, урач
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 20 ліпеня 1901 года ў Смаргоні. Доктар медыцыны. Анархістка. Медыцынскую адукацыю атрымала ў Харкаве і Маскве. У 1925 годзе прыехала ў Парыж, удзельнічала ў анархісцкім руху, супрацоўнічала з часопісам «Дело труда». Была выслана з Францыі і жыла ў Бельгіі. Вярнуўшыся ў Парыж, працавала ў працоўным прафсаюзе.

Падчас Другой сусветнай была арыштаваная і знаходзілася ў лагеры Р’ёкро. З пачатку 1950-х займалася тэхнічнымі перакладамі. Супрацоўнічала з часопісам «Est et Ouest». У перыёдыцы друкавала артыкулы пра Савецкі Саюз на гістарычныя і культуралагічныя тэмы, падпісваючыся псеўданімам Мета. Аўтарка працы «Кранштацкая камуна, крывавае змярканне саветаў» — на французскай мове.

Памерла 27 чэрвеня 1973 года ў Парыжы.

Зноскі

  1. а б в г д пасведчанне аб смерці — С. 20. Праверана 16 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць