Іеранім Фабрыцый

Іеранім Фабрыцый (лац.: Hieronymus Fabricius ab Aquapendente; італ. Girolamo Fabrici d'Acquapendente; Аквапендэнтэ, 1537 — Падуя, 21 мая 1619) — італьянскі анатам і хірург; вывучаў медыцыну ў Падуі пад кіраўніцтвам Фалопія, кафедру (анатоміі і хірургіі) якога заняў у 1562 г. Дзякуючы яго намаганням у Падуі быў пабудаваны новы, удасканалены анатамічны тэатр. Фабрыцый узбагаціў медыцыну шматлікімі адкрыццямі ў вобласці анатоміі і эмбрыялогіі і сабраў багаты матэрыял па аператыўнай хірургіі. З ліку яго твораў найбольш вядомыя: «Opera chirurgica» (1-е выд., 2 тамы, Падуя, 1617): «Opera anatomica et physiologica» (выд. Бонам, Лейпцыг, 1687).

Іеранім Фабрыцый
італ.: Girolamo Fabrici d'Acquapendente
Дата нараджэння 20 мая 1533
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1619(1619-05-21)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці хірург, выкладчык універсітэта, анатам
Навуковая сфера анатомія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Уільям Гарвей, Emilio Parisano[d][3] і Salomon Alberti[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Girolamo Fabrici // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Girolamo Fabrizio d’Acquapendente // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. http://www.summagallicana.it/lessico/p/Parisano_Emilio.htm Праверана 24 красавіка 2017.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • Maria Muccillo: Fabrici d’Acquapendente, Girolamo (detto l’Acquapendente o Fabrizio d’Acquapendente). In: Fiorella Bartoccini: Dizionario Biografico degli Italiani (DBI), Band 43 (Enzo — Fabrizi), Istituto della Enciclopedia Italiana, Rom 1993, р. 768—774