Ізаактан (2,2,4-трыметылпентан) — лімітавы вуглевадарод аліфатычнага шэрагу. Хімічная формула: С(СН3)3—CH2—CH(CH3)2. Ізамер актана.

Ізаактан
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне 2,2,4-трыметылпентан
Традыцыйныя назвы ізаактан
Хім. формула C(CH3)3—CH2—CH(CH3)2
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) бясколерная вадкасць
Малярная маса 114.23 г/моль
Шчыльнасць 0,688 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература ўспышкі 4.5 °C
Удзельная цеплыня выпарэння 307 630 Дж/кг
Хімічныя ўласцівасці
Растваральнасць у вадзе 0 г/100 мл
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення 1,39145
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 540-84-1
PubChem 10907
Рэг. нумар EINECS 208-759-1
SMILES
RTECS SA3320000
ChemSpider 10445

Апісанне правіць

Ізаактан — празрыстая бясколерная вадкасць з пахам бензіну, дакладней, уайт-спірыту; tпл -107,38°C, tкіп 99,24°C, шчыльнасць 0,69192 г/см³ (20°C), n20D 1,39145, цеплыня згарання 5,463 МДж / моль, або 1305,29 ккал/моль (25°C, p = const), цеплыня выпарэння 307,63 дж/г, або 73,50 кал/г (25°C). Ізаактан нерастваральны ў вадзе, растваральны ў звычайных арганічных растваральніках; утварае азэатропныя сумесі, напрыклад з бензолам, метылавым і этылавым спіртамі.

Гаспадарчае значэнне правіць

Ізаактан выкарыстоўваюць (як дадатак) у вытворчасці авіяцыйных бензінаў, да якіх прад'яўляюць патрабаванне высокіх антыдэтанацыйных уласцівасцяў, а таксама ў якасці растваральніка.

Літаратура правіць