Ізабела Партугальская

Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон — 1 мая 1539, Таледа) — дачка караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У шлюбе з імператарам Карлам V — імператрыца Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралева-кансорт Кастыліі і Арагона.

Ізабела Партугальская
Isabel de Portugal
Партрэт Ізабелы Партугальскай працы Тыцыяна, 1548
Партрэт Ізабелы Партугальскай працы Тыцыяна, 1548
Сцяг імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі
1530 — 1539
Папярэднік Б'янка Марыя Сфорца
Пераемнік Марыя Іспанская
Сцяг каралева-кансорт Кастыліі і Леона
1526 — 1539
Папярэднік Філіп I Прыгожы
Пераемнік Марыя I
каралева-кансорт Арагона, Маёркі, Валенсіі, Неапаля і Сіцыліі
1526 — 1539
Папярэднік Жэрмена дэ Фуа
Пераемнік Марыя I
Нараджэнне 24 кастрычніка 1503(1503-10-24)[1][2]
Смерць 1 мая 1539 (35 гадоў)
Месца пахавання
Род Авіская дынастыя
Імя пры нараджэнні парт.: Isabel de Avis
Бацька Мануэл I[5]
Маці Марыя Арагонская[5]
Муж Карл V Габсбург[5][6]
Дзеці Філіп II Габсбург[5], Марыя Іспанская[5], Хуана Аўстрыйская[7] і Infante Fernando of Austria[d][7]
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі сталец Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб Ізабелы з Карлам, які адначасова спалучаў стальцы Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўстваў Кастыліі і Арагона.

У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле было вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Успаміны сведак кажуць, што «калі яны (Карл і Ізабела) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».

Ізабела таксама спраўдзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна ўслаўлена сучаснікамі за прыгажосць і розум.

Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад’ездзе. Яе заўчасная смерць моцна ўплыла на яго — імператар не ажаніўся зноў і апранаўся ў чорнае астатняе жыццё.

Дзеці правіць

  • Філіп II (21 мая 1527 — 13 верасня 1598)
  • Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імператара Максіміліяна II.
  • Фердынанд (1530)
  • Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі
  • Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. infanta Isabel [House of Avis-Beja] // Kindred Britain
  2. Isabel de Portugal // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в г д Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б Lundy D. R. The Peerage