Ізабела дэ Эно (фр.: Isabelle de Hainaut; 23 красавіка 1170 — 15 сакавіка 1190, Парыж, Францыя) — каралева Францыі ў 1180 — 1190 гадах. Ізабела была дачкой графа Бадуэна V, графа Эно і Маргарыты I Эльзаскай, дочкі графа Фландрыі Цьеры Эльзаскага. У 1180 годзе Ізабела ўзяла шлюб з Філіпам II Аўгустам, каралём Францыі з дынастыі Капетынгаў.

Ізабела дэ Эно
фр.: Isabelle de Hainaut
Ізабела дэ Эно.
Ізабела дэ Эно.
13-я Каралева Францыі
28 красавіка 1180 — 15 сакавіка 1190
Каранацыя 29 мая 1180
Папярэднік Адэль Шампанская
Пераемнік Інгеборга Дацкая
Нараджэнне 5 красавіка 1170
Смерць 15 сакавіка 1190 (19 гадоў)
Месца пахавання
Род Фландрскі дом, галіна Эно
Бацька Бадуэн V дэ Эно
Маці Маргарыта I Эльзаская
Муж Філіп II Аўгуст[1][2]
Дзеці сыны: Людовік VIII Леў, блізняты
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

28 красавіка 1180 года Ізабела, ва ўзросце 10-ці гадоў, ўзяла шлюб з каралём Францыі Філіпам II Аўгустам. Гэты шлюб быў адзначаны біскупамі Генрыхам Санліскім і Ражэ Лаонскім у царкве абацтва Святога Нікаласа, прысвечанай Святой Троіцы. Цырымоніі і святы па гэтай нагодзе адбыліся ў суседнім замку Бапом на поўначы Францыі.

Усе папярэднія жонкі капетынгскіх каралёў, за выключэннем Ганны Кіеўскай, паходзілі ад Карла Вялікага. Ізабела дэ Эно таксама паходзіла ад Карла Вялікага, бо яе бацькі вялі свой радавод ад няшчаснага канкурэнта Гуга Капета, герцага Карла I Латарынгскага, брата караля Лотара. Гэта далучэнне да апошняга каралінгскага прэтэндэнта дазволіла некаторым сярэдневяковым аўтарам, такім як Жыль Парыжскі, высунуць тэму вяртання каралеўскай улады да каралінгскай дынастыі.

У 1183 годзе Філіп Аўгуст, які спяшаецца займець спадчынніка, падумвае аб тым, каб развесціся з Ізабелай. У сакавіку 1184 года ён усёткі вырашыўся развесціся і сабраў у Санлісе Асамблею прэлатаў і сеньёраў, каб тыя выказаліся па гэтай нагодзе. А Ізабела тым часам, як распавядае аглядальнік Жыльбер дэ Монс, басанож і апранутая ў адзежу грэшніцы ў пакаянні, пешшу аб’язджае цэрквы горада і моліць Бога і мясцовы народ, які любіў яе за вялікадушнасць. Народ уступіўся за яе, і Філіп Аўгуст адступіў і захаваў шлюб.

 
Нараджэнне Людовіка VIII

5 верасня 1187 года Ізабела ўсёткі нарадзіла каралю спадчынніка Людовіка. Праз два з паловай гады, 15 сакавіка 1190 года, яна памірае пры родах, падчас якіх нарадзіліся мёртвымі два хлопчыкі-блізняты.

Ізабела была пахавана ў Саборы Парыжскай Маці Божай.

Шлюбы і дзеці правіць

 
Надмагілле Ізабелы дэ Эно

Зноскі

  1. Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • A. d’Esneval. Isabelle de Hainaut // Dictionnaire de Biographie française. — 1994. — Vol. 18. — P. 197—198. (фр.)

Спасылкі правіць