Ізет Хайравіч
Ізет Хайравіч (басн.: Izet Hajrović; нар. 4 жніўня 1991, Бруг, Швейцарыя) — баснійскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Арыс» з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Добра вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым, плэймэйкерскім здольнасцям[3].
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 жніўня 1991[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Боснія і Герцагавіна Швейцарыя |
||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы вінгер | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Арыс | ||||||||||||||||||
Нумар | 20 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
Ізет правёў 9 гадоў у сістэме швейцарскага клуба «Грасхопер» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сезоне 2009/10 ён здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды, гуляючы на пазіцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.
7 студзеня 2014 года Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клуб «Галатасарай» за 3,5 млн еўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантракт[4]. Паводле словаў іграка менавіта яго баснійскае паходжанне і іслам сталі аднымі з прычын пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для іграка стаў матч супраць «Бурсаспора», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клуб атрымаў перамогу з лікам 6:0.
Пасля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасарая», яму далі права перайсці на правах вольнага агента ў іншы клуб. 10 ліпеня 2014 года Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт з нямецкім «Вердэрам»[5].
31 жніўня 2015 года Хайравіч быў аддадзены ў арэнду клубу іспанскай Ла Лігі «Эйбар», улетку 2016 года вярнуўся ў «Вердэр». У студзені 2018 года перайшоў у заграбскае «Дынама», з якім чатыры разы стаў чэмпіёнам Харватыі.
У ліпені 2021 года ў якасці свабднага агента далучыўся да грэчаскага «Арыса».
Міжнародная кар’ера правіць
14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Туніса, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.
У чэрвені 2013 года Хайравіч абвясціў пра жаданне гуляць за зборную Боснію і Герцагавіны[6]. Паколькі Ізет згуляў за зборную Швейцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблем са змяненнем футбольнага грамадзянства не ўзнікла і ўжо 6 верасня ігрок дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.
Дасягненні правіць
«Грасхопер»:
- Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2013
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2014
«Дынама» Заграб:
- Чэмпіён Харватыі (4): 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2019
Зноскі
- ↑ Izet Hajrovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Izet Hajrović // FBref.com
- ↑ Hajrovic the hero. ESPNFC
- ↑ Izet Hajrovic Galatasaray'da. Galatasaray.org
- ↑ Werder sign Bosnian international Hajrovic Архівавана 28 студзеня 2016.. Werder Bremen
- ↑ Полузащитник сборной Швейцарии Хайрович выразил желание играть за Боснию. Championat.com
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізет Хайравіч