Іларый Піктавійскі

Святы Іларый Піктавійскі (лац.: Hilarius Pictaviensis, каля 315367) — біскуп і настаўнік царквы, выдатны заходні тэолаг. За сваю цвёрдую пазіцыю ў барацьбе з арыянскай ерассю, якая адмаўляла боскасць Хрыста, атрымаў мянушку «Афанасій Захаду».

Іларый Піктавійскі
лац.: Hilarius
«Хіратонія Св. Іларыя», мініяцюра XIV стагоддзя
«Хіратонія Св. Іларыя», мініяцюра XIV стагоддзя
Род дзейнасці багаслоў, каталіцкі святар, філосаф, пісьменнік, схаластык, каталіцкі біскуп
Дата нараджэння 315
Месца нараджэння
Дата смерці 367
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[1]
Жонка wife of Hilary of Poitiers[d]
Дзеці Abra of Poitiers[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле сведчанняў Св. Ераніма, нарадзіўся ў Пуацье (лац.: Pictavium) у другім дзесяцігоддзі IV ст. Паходзячы са знатнага роду, атрымаў класічную адукацыю і прысвяціў раннія гады жыцця вывучэнню філасофіі. Імкненне зразумець сэнс жыцця заахвоціла яго звярнуцца да Новага Запавета. Паводле падання, у той момант, калі ён чытаў пралог Евангелля паводле Яна, дзе выкладалася вучэнне пра боскае Слова-Логас, на яго палілося нябеснае святло, што падштурхнула яго да хрышчэння.

Каля 350 Іларый быў выбраны біскупам яго роднага горада, хоць да таго моманту ён быў ужо жанаты і меў дачку Абру. Іларый не прыняў удзелу ў Арэлацкім (353) і Медыяланскім (355) саборах, якія пацвердзілі звяржэнне Св. Афанасія Александрыйскага, аднак актыўна заняўся арганізацыяй апазіцыі гальскіх біскупаў супраць Сатурніна, арыянскага біскупа Арля, за што быў сасланы Канстанцыем у Малую Азію як палітычны бунтар.

У перыяд ссылкі (356359) Іларый напісаў сваё галоўнае багаслоўскае сачыненне, трактат «Пра Тройцу» (De Trinitate), прысвечаны доказу боскасці Сына. Цікава, што ў іншым важным сачыненні, «Пра саборы» (De synodis), Іларый распавядае пра тое, што толькі перад самой ссылкай ён упершыню пазнаёміўся з Нікейскім Сімвалам веры. У трактаце «Пра Тройцу» выказана думка пра тое, што адрозненне паміж прававерным і ерэтычным веравучэннем часам можа апынуцца розным разуменнем тэрмінаў, а не сапраўднай разнадумнасцю.

Пра ліберальнасць яго поглядаў сведчыць той поспех, якога Іларый дасягнуў ва ўсталяванні кантактаў з рознымі рэлігійнымі партыямі на Усходзе. У той жа час Іларый асудзіў як «святатацтва» дэкларацыю крайніх арыян, якія прынялі т.зв. 2-ю Сірмійскую формулу (357), паводле якой Сын «не падобны» да Айца. На Селеўкійскім саборы (359) ён вітаў перамогу ўмеранай партыі на чале з біскупам Васіліем Анкірскім і ўхваліў прыняцце Антыяхійскага Сімвала веры, які мог стаць гарантам прававернасці Усходняй царквы.

У пачатку 360 г. Іларый звярнуўся да імператара з просьбай дазволіць яму сустрэцца ў публічным дыспуце з Сатурнінам Арльскім і прыняць удзел у новым Канстанцінопальскім саборы («Да Канстанцыя Аўгуста», кніга другая), аднак на абедзве просьбы атрымаў адмову, пасля чаго выступіў з адкрытым абвінавачаннем Канстанцыя («Супраць Канстанцыя Аўгуста»). Тым не менш у 361 Іларыю было дазволена вярнуцца ў Галію, дзе ён аднавіў сваю барацьбу з Сатурнінам, у выніку чаго апошні быў ізноў асуджаны на Парыжскім саборы (361).

З гэтага моманту арыянства страціла свае пазіцыі ў Галіі, і Іларый паспрабаваў пераканаць імператара Юліяна адправіць у ссылку арыяніна Аўксенція, біскупа Медыяланскага, аднак, язычніцкі імператар, які памяркоўна ставіўся да арыян, адмовіўся гэта зрабіць. Іларый сканаў, верагодна, 13 студзеня 367 г. Папа Пій IX абвясціў яго настаўнікам царквы 13 мая 1851 г.

Пераклады правіць

Літаратура правіць

  • Орлов А. П. Тринитарные воззрения Илария Пиктавийского. Сергиев Посад, 1908.
  • Орлов А. П. Христология Илария Пиктавийского в связи с обзором христологических учений II—IV вв. Сергиев Посад, 1909.
  1. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 21 кастрычніка 2020.