Ілжэкараеды, таксама Капюшоннікі (Bostrichidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных. Каля 550 відаў. Сустракаюцца пераважна ў тропіках. На Беларусі каля 30 відаў, найбольш пашыраны ілжэкараед дубовы, або звычайны (Bostrichus capucinus). Жукі і лічынкі жывуць у мёртвых дрэвах, лесаматэрыяле, радзей у насенні злакаў.

Ілжэкараеды

Bostrychoplites cornutus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bostrichidae Latreille, 1802

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114476
NCBI  92690
EOL  7477
FW  69386

Апісанне правіць

Вонкава і ладам жыцця нагадваюць караедаў, адрозніваюцца будовай 4-членікавых лапак. Даўжыня 8-14 мм. Цела валікападобнае, цыліндрычнае, іншы раз расшыранае на канцы. У большасці відаў галава ўцягнута ў капюшонападобную бугрыстую спінку.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2