Ільвіны зеў[3], антырынум (Antirrhinum) — адзін родаў кветкавых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Каля 50 відаў, сярод якіх ёсць павойныя віды, пашыраны ў Паўночнай Амерыцы і Міжземнамор’і.

Ільвіны зеў

Ільвіны зеў вялікі (Antirrhinum majus) —
тыпавы від роду Ільвіны зеў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Antirrhinum L., (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33467
NCBI  4150
EOL  11891032
GRIN  g:311595
IPNI  37430-1

Апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—90 см. Сцябло прамастойнае, восенню каля асновы дравяністае. Лісце ланцэтнае, у верхняй частцы чаргаванае, у ніжняй супраціўнае. Кветкі разнастайныя па афарбоўцы (чырвоныя, жоўтыя, белыя, ружовыя, ёсць двухколерныя), у гронкападобных суквеццях; ёсць махрыстыя. Плод — каробачка.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Львиный зев — род Antirrhinum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)