Ілья Рафаілавіч Браўдэ
Ілья Рафаілавіч Браўдэ (31 лістапада [12 снежня] 1890, Аршанскі павет Магілёўскай губерні — 30 красавіка 1958, Харкаў) — савецкі вучоны ў галіне інфекцыйных захворванняў. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1940).
Ілья Рафаілавіч Браўдэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (24) снежня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1958 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
У 1911 годзе скончыў фізіка-матэматычны, а ў 1914 — медыцынскі факультэт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта. Падчас Першай сусветнай вайны быў ваенным урачом. У 1918—1920 гадах працаваў урачом у Екацярынаславе, дзе быў таксама вучоным сакратаром камісіі па барацьбе з сыпным тыфам. Да 1922 года-загадчык лабараторыі інфекцыйнай бальніцы Екацярынаслава і адначасова старэйшы асістэнт клінікі інфекцыйных хвароб. Прымаў удзел у арганізацыі Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў, дзе ўзначальваў да 1948 года створаную ім кафедру інфекцыйных хвароб. У 1932—1958 гадах — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Харкаўскага медыцынскага інстытута.
Навуковыя працы правіць
І. Р. Браудэ — аўтар звыш 65 навуковых прац, сярод іх:
- «Черевний тиф. Епідеміологія, патологія, клініка, профілактика». — Киев, 1936;
- «Возвратный тиф». — Киев, 1946;
- «Диагностика и дифференциальная диагностика инфекционных заболеваний». — Киев, 1946;
- «Клиника и диагностика скарлатины». — Киев, 1948;
- «Грипп и борьба с ним». — Киев, 1951.
Зноскі
Спасылкі правіць
- БРАУДЕ Илья РафаиловичАрхівавана 2 снежня 2021.
- БРАУДЕ Ілля РафаїловичАрхівавана 27 студзеня 2022.