Ільінская царква (Магілёў)

Магілёў

Ільінская царква — колішняя драўляная царква ў Магілёве. Размяшчалася на тэрыторыі Папінскай сотні Задубравенскага пасада, з краю Ільінскай гары па вуліцы Задубравенскай бліжэй да Дняпра[1].

Славутасць
Ільінская царква
Ільінская царква на панараме горада, каля 1840 г.
Ільінская царква на панараме горада, каля 1840 г.
53°53′30″ пн. ш. 30°19′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Матэрыял драўніна
Map

Першае ўпамінанне Ільінскай царквы адносіцца да 1460 года, у сувязі з даволі міфічнай падзеяй. У гэтым годзе быццам танула жонка вялікага князя Казіміра Лізавета на свята прарока Ільі, таму ў гонар яе выратавання князь загадаў пабудаваць цэрквы ў радзе гарадоў, у тым ліку і ў Магілёве[1].

Ільінская царква вядома з ХVІ стагоддзя, Ільінская вуліца названая ў гонар царквы часта згадваецца ў 1570-х гадах, у сувязі з продажам зямлі[1].

Цікавым старабеларускім літаратурным помнікам пачатку ХVІІ стагоддзя з’яўляецца дагавор святароў царквы Святога прарока Ільі Васіля Андрэевіча (сын Андрэя Лаўравіча) і Афанаса Дзмітравіча з прыхаджанамі. Святары даволі грунтоўна адлюстроўваюць галоўнаю мэту існавання царквы: «Царкву Божаю добра будаваці, абы ў ёй евангельскай навукі, пабожнага жыцця святла не пагашаў, звычаяў добрых прыкладам не загніваў і добрым пастве, сабе ўрочанае пастырам быў»[1].

Успенская і Ільінская (унізе) цэрквы на плане горада 1780 года

Інвентар горада Магілёва 1745 года згадвае святароў айцоў Яна і Стэфана, у 1766 годзе ў царкве Святога прарока Ільі служылі Павел Мамонавіч і Павел Страховіч[1].

У 1832 годзе Ільінская царква была зачынена, па прычыне малой колькасці прыхаджан. Ільінскі царкоўны прыход быў злучаны з прыходам суседняй Успенскай царквы[1].

Зноскі

  1. а б в г д е М. У. Шымукенус. ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЦЭРКВЫ ЗАДУБРАВЕНСКАГА ПАСАДА ГОРАДА МАГІЛЁВА Ў ХVІ–ХVІІІ СТАГОДДЗЯХ. // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Міжнар. навук. канф., 25–26 чэрвеня 2015 г., г. Магілёў / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. – Магілёў: МДУХ, 2015. – 539 с. ISBN 978-985-6985-35-8.